Новости

У абменнік спазніліся? Долар страціў больш за тры капейкі

Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы стартавалі з адчувальнага падзення долара і еўра, а на фінішы таргоў мінус толькі ўзмацніўся, піша onliner.by.

Па заканчэнні таргоў долар скінуў 3,49 капейкі і фінішаваў з адзнакай у 2,5205 беларускія рублі.

Еўра страціў 3,48 капейкі. Яго выніковы кошт — 2,7367.

Расійскі рубель набраў 0,75 капейкі, і яго сотня скончыла таргі на ўзроўні 3,3744.

— Долар падае да ўсіх валют у свеце, а расійскі рубель падае яшчэ мацней. Гэта звязана з коштамі на нафту, — тлумачыў старшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб на t*t.by.

Кошты на нафту ў цэлым выраслі за апошнія суткі на 6%. Нагадаем, сёння стартуюць перамовы па нафце краін АПЕК +. Чым яны скончацца, пакуль невядома. На фоне росту коштаў на нафту даляр і еўра ўчора ў Расіі таксама аселі.

Чытайце таксама: Беларусь рассчитывает получить российскую нефть по $ 4 за баррель уже в апреле

У сераду долар страціў 0,08 капейкі і стаў каштаваць 2,5512 рублі. Еўра ўпаў на 0,19 капейкі, да 2,7715. Сотня расійскага рубля знізілася на 1,52 капейкі, да 3,3669.

Як зрэагавалі людзі на ваганні курсу

Нагадаем, што паводле дадзеных Нацбанка, у сакавіку беларусы купілі замежнай валюты ў 6,2 разы больш, чым у студзені. Усяго за тры першыя месяцы ў Беларусі купілі валют на 2,69 млрд даляраў, прадалі на 2,23 млрд долараў.

Адпаведна, попыт у сакавіку перавысіў прапанову на 279,4 млн долараў. У лютым гэты паказнік склаў 128 мільёнаў долараў, у студзені - 44,8 мільёна долараў.

Падзяліцца
Меткі: грошы

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024