Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенскі мастак прапануе ўсталяваць крыж-абярэг ад каранавіруса - Hrodna.life - навіны Гродна

Мастак Уладзімір Качан звярнуўся да прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій Гродзеншчыны з прапановай паставіць ля драмтэатра крыж-абярэг, які дапаможа абараніць гродзенцаў у барацьбе з пандэміяй каранавіруса і будучымі захворваннямі.

Уладзімір Качан упэўнены, што прыйшоў час для такога помніка ў Гродне. Мастак прапануе яго паставіць недалёка ад драмтэатра, дзе раней стаяў храм, які ў розны час быў каталіцкім манастыром бэрнардынак і праваслаўным Свята-Барысаглебскім манастыром.

«Раней падчас чумы нашы продкі ставілі такія крыжы-абярэгі, — распавядае Уладзімір Качан. — Яны верылі, што абаронай іх дамоў ад усякай нечысці і эпідэмій з’яўляўся ўсталяваны і асвечаны на бачным месцы крыж-абярэг. Мы перажываем цяпер падобную сітуацыю і пік эпідэміі няўхільна набліжаецца да парога нашых дамоў, да нашых сем’яў».

Мастак кажа, што праект прайшоў усе неабходныя ўзгадненні для ўстаноўкі ў гістарычным цэнтры горада. На крыжы ён прапануе размясціць малітву «Ойча наш» на стараславянскай мове і на латыні.

«Гэта самая моцная абарона і магутны сімвал, які аб’ядноўвае», — кажа Качан.

Гродзенскі мастак прапануе ўсталяваць крыж-абярэг ад каранавіруса
Эскізны праект
Па словах Уладзіміра Качана, папярэдняя адміністрацыя горада праводзіла конкурс і яго праект крыжа даўно павінен быў быць рэалізаваны. Але да гэтага часу праблема ў фінансаванні. Новая адміністрацыя, па словах Качана, не выконвае абавязацельстваў папярэдняй.

«У ідэале, тут лепш не бюджэтныя грошы выкарыстоўваць, а сродкі іншых інвестараў», — кажа мастак.


Чытайце таксама: Художник гродненских героев и легенд Владимир Качан отметил 60-летие юбилейной выставкой

Гродзенскі мастак прапануе ўсталяваць крыж-абярэг ад каранавіруса
Меркаванае месца ўстаноўкі крыжа-абярэга
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life