17 красавіка Міністэрства аховы здароўя падчас брыфінгу дало дадзеныя заражаных каранавірусам па рэгіёнах.

Брэсцкая вобласць — 112 выпадкаў;
Віцебская вобласць — 1282;
Гомельская вобласць — 193;
Гродзенская вобласць — 79;
Мінск — 2308;
Мінская вобласць — 588;
Магілёўская вобласць — 217.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік папрасіў журналістаў не пісаць пра тое, як жывуць гарады, дзе вялікая колькасць заражаных, і пра прадпрыемствы, дзе заражаныя работнікі. А таксама адзначыў, што выконваць гігіену і меры засцярогі варта ў любым рэгіёне.

Па стане на 17.04.2020 у Беларусі зарэгістравана 4779 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. Ачунялі і выпісаны — 342 пацыента. Памерлі 42 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Праведзена 86 тыс. 813 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для правядзення тэсціравання задзейнічана 24 лабараторыі, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.

Плюс 575 за сутки. В Беларуси зарегистрировано 4779 человек с коронавирусом