«Замоваў удвая менш». Таксісты распавялі аб працы падчас пандэміі

Праз каранавірус грамадскі транспарт фіксуе зніжэнне пасажырапатоку. Некаторыя мяркуюць, што людзі сталі часцей карыстацца паслугамі таксі. Як насамрэч маюцца таксісты, піша abw.by.

Амаль удвая менш працы

Ігар, таксіст з Гродна, працуе кіроўцам на чужым аўтамабілі.

«У сувязі з усімі падзеямі за месяц заказаў стала амаль удвая менш. Праз гэта працадаўца нават змяніў графік працы. Цяпер працуем суткі праз двое. Атрымліваецца, за суткі прывозіш прыкладна тую ж суму, што раней за 12-гадзінную змену.

Многія памылкова думаюць, што людзі сталі болей баяцца грамадскага транспарту і пераселі на таксі, але гэта не так. Цяпер усе ў цэлым менш імкнуцца выходзіць на вуліцы і кудысьці ездзіць.

Вонкава таксама ўсё мяняецца. Некаторыя таксісты сталі ездзіць у масках, пасажыры — хто як. Адзінае, што з’явілася, напэўна, амаль у кожным аўто, — антысептык.

Раней вечарамі можна было больш-менш зарабляць, асабліва ў выхадныя дні. Але дыскатэкам забаранілі працу прыкладна месяц таму, іншыя ўстановы таксама абмежавалі час працы. Усе сядзяць па хатах, моладзь таксама прыкметна менш тусуецца па вечарах.

Кіроўцы, хто раней працаваў на арэндзе, сталі пераходзіць на зарплатныя адносіны. На арэндных аўто, напэўна, ужо ніхто не застаўся, бо можна папросту спрацаваць у мінус".

Шмат хто сыходзіць праз зніжэнне тарыфаў і каранавірус

Уладзімір — ужо былы таксіст з Мінска. Да нядаўняга часу на ўласным аўто ён працаваў з адной са сталічных фірм таксі.

«Я вырашыў сысці з гэтага бізнэсу. Тарыфы сталі нявыгаднымі, працы менш, у дадатак такая праца — гэта павышаная рызыка заразіцца каранавірусам. Два тыдні не працую ў гэтай сферы.

Ужо ў сакавіку працы, як і людзей на вуліцах, станавілася менш. Па забаўляльных установах людзі амаль перасталі хадзіць. Рабіць цяпер у таксі няма чаго. Ад дзяржавы пакуль ніякай дапамогі няма, выдаткі застаюцца ранейшымі, у той час як даходы істотна падаюць «.

«Надзену маску, пасажыраў буду пускаць толькі на задні шэраг сядзенняў»

Сяргей — пенсіянер, які працуе ў таксі на ўласным аўтамабілі. Спачатку ён таксама вырашыў часова сысці з гэтай сферы, але грошы з ніадкуль не возьмуцца:

«У пачатку красавіка перастаў працаваць — не хацелася б захварэць, тым больш я чалавек пенсійнага ўзросту і знаходжуся ў зоне рызыкі. Заказаў ў канцы сакавіка — першых днях красавіка ўжо станавілася менш чым звычайна. Думаў пакуль не працаваць.

Але мы не ў Амерыцы, нам ніхто проста так грошай не дае. Нібы шмат і не трэба, але грошай усё роўна не хапае, пенсія мінімальная. Падумваю вяртацца да працы. Выеду, пагляджу, як наогул ідуць справы з заказамі. Надзену маску, пасажыраў буду пускаць толькі на задні шэраг сядзенняў.

Некаторыя, як і я, прыпынілі працу, а іншыя вымушаныя працаваць кожны дзень, нягледзячы ні на што. Шмат у каго ёсць крэдыт, у нашай краіне ніхто не адмяняе аплаты. Таму людзі будуць вымушаныя працаваць, каб зарабіць хаця б штосьці".


«Яндекс» оценил уровень самоизоляции в Гродно

Таксистов «Яндекс» и «Убер» массово вызывают в налоговые. Им придется работать по новым правилам

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024