Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Пасля месяца каранціну адкрыўся Кавалерыйскі рынак у Беластоку. Без беларусаў там пуста - Hrodna.life - навіны Гродна

Рынак на вуліцы Кавалерыйскай у Беластоку адкрыўся 21 красавіка пасля некалькіх тыдняў перапынку. Прадпрымальнікам удвая знізілі арэнду. Цяпер яны спадзяюцца, што сюды вярнуцца і пакупнікі, перш за ўсё — беларусы.

У першы дзень працы гандляроў было зусім няшмат. Некаторыя, убачыўшы, што наведвальнікаў пакуль няма, зачыняліся і сыходзілі, піша poranny.pl.

21.04.2020. Першы дзень працы Кавалерыйскага рынку ў Беластоку пасля месяца каранціну. Фота: Wojciech Wojtkielewicz, poranny.pl
21.04.2020. Першы дзень працы Кавалерыйскага рынку ў Беластоку пасля месяца каранціну. Фота: Wojciech Wojtkielewicz, poranny.pl

На рынку цяпер строгія санітарныя нормы: кожны павінен быць у масцы, у кожнага прадпрымальніка — не больш за чатыры кліенты адначасова. Кропкі павінны быць забяспечаны пальчаткамі, апрацоўваць пункты гандлю дэзінфікуючым сродкам трэба раз у гадзіну.

— Я купіў пяць літраў антысептыку, маскі і сто пар пальчатак. Заплаціў 400 злотых, — кажа аб падрыхтоўцы да гандлю Мечыслаў Рыдзэвскі, які прадае на рынку вопратку. Ён разумее, што яго тавар ва ўмовах крызісу не будзе самым хадавым. А яшчэ ён чакае, што рынак усё-такі зробяць крытым, бо цяпер гандаль моцна залежыць ад надвор’я.

Залежыць ён і ад закрытых межаў. Ужо шмат гадоў асноўныя кліенты рынку — жыхары Беларусі. Пакуль яны не змогуць прыехаць па пакупкі, арэнда на рынку будзе зніжана ў два разы.

21.04.2020. Першы дзень працы Кавалерыйскага рынку ў Беластоку пасля месяца каранціну. Фота: Wojciech Wojtkielewicz, poranny.pl
21.04.2020. Першы дзень працы Кавалерыйскага рынку ў Беластоку пасля месяца каранціну. Фота: Wojciech Wojtkielewicz, poranny.pl

Рынак адкрылі па просьбах некаторых прадпрымальнікаў, распавёў падчас анлайн-канферэнцыі прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.

— Частка прадпрымальнікаў хацела вярнуцца на працу, бо гэта іх адзіная крыніца даходу. Не ва ўсіх дзейнасць упіралася ў гасцей з-за ўсходняй мяжы, — патлумачыў прэзідэнт.


Кавалерыйскі рынак працуе штодня з 5.00 да 17.00.

21.04.2020. Першы дзень працы Кавалерыйскага рынку ў Беластоку пасля месяца каранціну. Фота: Wojciech Wojtkielewicz, poranny.pl
21.04.2020. Першы дзень працы Кавалерыйскага рынку ў Беластоку пасля месяца каранціну. Фота: Wojciech Wojtkielewicz, poranny.pl

Чытайце таксама:

Власти Белостока надеются на аэропорт Гродно. Они думают, что оттуда летают самолеты по всей Европе

У Польшчы аб’явілі план выхаду з каранціну. Гэта можа працягнуцца год, калі не даўжэй