Па дадзеных на 21 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 6723 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Мінздароўя. Памерла 55 чалавек, ачунялі і выпісаныя 577 пацыентаў.

З пачатку лютага ў Беларусі праведзена 108 545 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. У кругласутачным рэжыме працуюць 25 лабараторый, адкрытыя як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.

За суткі пацвердзілі 459 новых выпадкаў. Па словах прэс-службы міністэрства рэгіёнах статыстыка па выяўленых выпадках істотна не змянілася.

Паводле дадзеных на 20 красавіка, у Гродзенскай вобласці было зарэгістравана 176 выпадкаў каранавіруса. Гэта па-ранейшаму менш, чым у іншых рэгіёнах. На дадзены момант у Гродзенскай вобласці ёсць толькі адна лабараторыя па правядзенні тэстаў на COVID-19, у канцы тыдня з’явіцца другая.

Пацверджаныя выпадкі ёсць у Лідзе, у Слоніме ў супрацоўніцы БТІ і афіцэра ў вайсковай частцы. Лідская абутковая фабрыка зачыненая на каранцін.

У рэанімацыі з падазрэннем на каранавірус знаходіцца Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. У Мастах каранавірус пацвердзілі ў супрацоўніка «Мастоўдрэў», піша gs.by. Тэсты працоўных АЭС у Астраўцы прызналі адмоўнымі, але хворыя ў раёне ёсць, піша ostrovets.by.

Ачаг каранавіруснай інфекцыі зарэгістравалі і ў Зэльве. Выпадак пацвердзіла 20 красавіка галоўны санітарны ўрач Зэльвенскага раёна Ганна Аляксеевіч, піша zelwa.by.

Хроніка каранавіруса ў Гродне