Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Участак на Савецкіх пагранічнікаў зноў прадалі. Што там з'явіцца? - Hrodna.life - навіны Гродна

На аўкцыёне 21 красавіка прадалі ўчастак у раёне вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. За 42 тысячы рублёў яго набыў адзіны ўдзельнік аўкцыёну, паведамляе grodnonews.by. Гэта кампанія з Мінска «Айрон Інвест Праект».

Участак плошчай амаль два гектары ад універсама «Кастрычніцкі» на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў да павароту на вуліцу Гогаля, Цітова і завулка Купальскі ў студзені 2018 года быў прададзены сталічнай кампаніі «Сучасныя бетонныя канструкцыі» за 290 тысяч рублёў. Аднак год таму мінчукі скасавалі дамову арэнды і адмовіліся ад забудовы шматфункцыянальнага жылога комплексу.

Раней паведамлялі, што там з’явіцца сучасны жылы квартал. На тэрыторыі плошчай амаль у два гектары інвестару трэба было знесці 12 прыватных дамоў, адсяліць іх жыхароў з прадастаўленнем ім жылля.

Што там будзе?

Гродзенскі гарвыканкам паўторна выставіў ўчастак на аўкцыён з пачатковай цаной 40 215 рублёў. Новаму гаспадару можна будзе ўзвесці шматкватэрны жылы дом зменнай паверхавасці з аб’ектамі абслугоўвання, падземным або наземным паркінгам і зносам існуючых домаўладанняў. Знос зялёных насаджэнняў вызначыцца праектам. Пры гэтым максімальная вышыня пабудоў не павінна перавышаць 35 метраў. Тэрмін арэнды — 5 гадоў.

Самая затратная частка выдаткаў будзе звязаная са зносам размешчаных там прыватных дамоў і пабудоў, паведамляе vgr.by. Як і раней, па самых астрожных ацэнках спецыялістаў, дэмантаж пацягне на суму ў 1,4 млн рублёў.

Што вядома пра пакупніка?

ТДА «Айрон» на рынку знаходзіцца больш за 21 год. «Асноўныя прынцыпы кампаніі - будаўніцтва жылля для ўсіх катэгорый грамадзян у самыя кароткія тэрміны за разумны кошт», — кажуць яны пра сябе.

Кампанія займалася пабудовай жылых кварталаў «Нарачанскі», «Брэсцкі», «Пятроўшчына», «Мінскі квартал». Таксама яны будавалі шматузроўневыя паркінгі і аўтамабільныя стаянкі. Вось як выглядаюць праекты кампаніі «Айрон».

Фірма будзе забудоўваць і іншы ўчастак у Гродне

На адным з апошніх таргоў мінская кампанія таксама купіла ўчастак у раёне Пагаран-Кашэўнікаў для будаўніцтва блакіраваных жылых дамоў на індустрыяльнай аснове.

Што яшчэ пабудуюць у Гродне?

Новый микрорайон появится в Гродно. Существующие дома снесут

Поликлиника, детский сад, школа. Что строят в спальных районах Гродно

В Гродно появится новый микрорайон

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life