Адкрыццё дыскаўнтара «Грошык» адбудзецца 24 красавіка ў 16:00 па адрасе: вул. В. Соламавай, 131. Раней там быў «Евроопт». Як абяцаюць, тут усе тавары будуць па знiжаных коштах.

За кошт чаго нізкія цэны?

Упор у краме будзе рабіцца на максімальна нізкія кошты. А стаўка — на тавары беларускай вытворчасці. Заснавальнікі кампаніі ставяць перад сабой задачу пацясніць расійскія дыскаўнтарныя сеткі, якія сёння маюць вельмі моцныя пазіцыі ў рэгіёнах.

Новы рытэйлер пазіцыянуе сябе як жорсткі дыскаўнтэр. Гэта значыць на паліцах абяцаюць тавары па нізкіх коштах за кошт скарачэння выдаткаў: невялікая колькасць персаналу, абмежаваны асартымент, простае абсталяванне.

У Гродне адкрываецца дыскаўнтар "Грошык"

Пачалі з рэгіёнаў

Першы магазін сеткі жорсткіх дыскаўнтэраў «Грошык» адкрыўся 25 лютага ў Слоніме. Кампанія прадэкларавала, што развіццё новай сеткі пачне з раённых цэнтраў. Рытэйлер разлічваў ахапіць рэгіянальныя гарады з насельніцтвам каля 50 тысяч чалавек. Пасля гэтага «Грошык» абяцаў прыйсці ў Мінск і абласныя цэнтры.

Пачнуць з рэгіёнаў. У Беларусь прыходзіць новая сетка «жорсткіх» дыскаунтэраў

Хто кіруе «Грошыкам»

Кіруючая кампанія «Грошыка» — ТАА «Кландайк рытэйл», гэта даччынае прадпрыемства «Еўрагандлю». У будучыні крамы пад таварным знакам «Грошык» будуць развівацца на базе ўжо існуючых памяшканняў.

«Еўрагандаль» з’яўляецца найбуйнейшым прадуктовым рытэйлерам у Беларусі з 19% -най доляй рынку рознічнага гандлю прадуктамі харчавання (2018). Штодня крамы сеткі абслугоўваюць каля 1 мільёна пакупнікоў у 323 населеных пунктах Беларусі. Таксама кампанія развівае найбуйнейшы сэрвіс па дастаўцы прадуктаў харчавання ў СНД з больш чым 3,6 млн замоў у 2019 годзе.

Хто стаіць за новым жорсткім дыскаунтэрам «Грошык»?

Міністэрства гандлю Беларусі пачало расследаваць дзейнасць расійскіх дыскаўнтэраў «Светофор»

Што там ёсць і па чым?

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]