Футбалісты «Нёмана» 24 красавіка ў Гродне абыгралі «Энергетык-БДУ» — 3:0. Галамі адзначыліся Гегам Кадзімян і Павел Забелін, які аформіў дубль.

Усе свае галы падапечныя Ігара Кавалевіча забілі ў другім тайме. Гегам Кадзімян на 66-й хвіліне адкрыў лік пасля таго як у штрафной суперніка перакінуў брамніка. Праз чатыры хвіліны перавагу жоўта-зялёных павялічыў Забелін, які моцным ударам паразіў вароты «студэнтаў». А ўжо на 82-й паўабаронца афарміў дубль і тым самым паставіў кропку ў матчы.

У матчы супраць мінчан Забелін забіў нагой і галавой.

«Нёман» — «Энергетык» — 3:0

Пасля перамогі над «Энергетыкам-БДУ» каманда Ігара Кавалевіча паднялася на 8-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 8 ачкоў.

Галы Забеліна дапамаглі "Нёману" разграміць  "Энергетык-БДУ"

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]