Агратурыстычны комплекс «Гарадзенcкi маёнтак» Каробчыцы «, які належыць Гродзенскаму мясакамбінату, закрываюць для наведвання з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруса.

Комплекс у штатным рэжыме будзе працаваць да 3 мая ўключна, пасля гэтага на нявызначаны тэрмін ён будзе зачынены.
На тэрыторыі комплексу знаходзіцца «Партызанскі лагер» з зямлянкамі і ваеннай тэхнікай. Штогод на 9 траўня там шматлюдна, але ў гэтым годзе ўсе мерапрыемствы на Дзень Перамогі адмяняюцца.

У афіцыйнай групе комплексу ў Вконтакте з’явілася інфармацыя:

«Дорогие друзья! У нас плохие новости. 1,2,3 мая мы ещё поработаем для Вас по привычному графику: с 10 до 18 часов. Потом наш агротуристический комплекс, а значит и историко-культурный комплекс, закроется для посещения до конца мая. А значит и всё мероприятия посвященные Дню Победы отменяются.
Напоминаем вам об административной ответственности за незаконное проникновение на нашу территорию. Просим Вас не пытаться проникнуть на территорию ИКК „просто полазить по танкам“. Данный вопрос курирует департамент охраны и уже выписан не один штраф. Берегите себя и своих близких!»

У тэлефоннай размове адміністрацыя комплексу распавяла, што «Гарадзенcкi маёнтак «Каробчыцы» зачыняецца на каранцін з-за пагрозы распаўсюджвання захворвання.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]