Новости

«Няўдалая інтэрпрэтацыя сацрэалізму». На сцяне школы ў Гродне з’явіўся мілітарысцкі роспіс

Мастак Максім Карповіч на сцяне школы № 28 адлюстраваў кадэта і генерала. Малюнак спадабаўся не ўсім.

У школе ад каментарыяў адмаўляюцца.

Гродзенская мастацтвазнаўца Марына Загідуліна адзначыла, што праца выканана непрафесійна і няўзгодненая з радай па манументальным мастацтве.

«Гэта сучасная няўдалая інтэрпрэтацыя сацрэалізму на зададзеную тэму», — сказала мастацтвазнаўца.

За аснову роспісу мастак браў кадр з савецкага фільма «Афіцэры». У школе № 28 ёсць кадэцкія класы, таму замест савецкага сувораўца на роспісу быў намаляваны кадэт з генералам. А каб мясцовасць была больш пазнавальная, мастак намаляваў гродзенскі драмтэатр.

Гродзенцы сталі абмяркоўваць размалёўку ў фэйсбуку:

Наталля Паўленка: Все просто. Диалог: «Хочешь, мальчик, стать директором театра — иди в кадеты. Потом в войска. Дослужишься до подполковника — и, вуаля, ты — директор театра!» Гродненские реалии карьеры в культурном секторе.

Ірына Працко: Ну што там за дурында рулюе? Святыя ўгоднікі, пашкадуйце нашы вочы! І адкуль яно лезе гэта ‘хараство'?

Valentina Melnikova: Зачем к школе клеить милитаризм? Когда уже начнем гордиться мирной жизнью и дружбой с соседями, которые смелее и умнее нас? Нарисуйте десятиклассника который передает эстафету первоклашке, со школьным звонком. Нарисуйте дружбу!

Андрэй Яварэц: Вот есть у нас газета — «Вечерний Гродно». А данный мурал — идеальный образец «Советского Гродно»! Поскольку, драмтеатр как главный фон — архитектурное приобретение позднесоветского времени, а сама композиция из ветерана и юного будущего защитника родины — прямая копия кадра из фильма «Офицеры» с Василием Лановым. Жаль, что конструкт советского прошлого перекрывает и замещает все остальные пласты памяти Гродно о самом себе.

Віталь Будзько: Па кампазіцыі - неяк сумніўна абрэзана галава ветэрана. Па колеры — фігуры зліваюцца з расліннасцю і нечакана галоўнай дамінантай кампазіцыі аб’яўляецца драмтэатр, які нібыта антычны мегаліт выглядае з зялёнага хараства (магчыма настальгія па часах калі горад утапаў у зелені), ну і адпаведна ваенныя выглядаюць такімі сабе незаўважанымі партызанамі на варце нашай культурнай спадчыны. Дарэчы, нічога заганнага ня бачу калі нашых дзяцей выхоўваюць, як абаронцаў менавіта нашай Айчыны — нехта ж мусіць яе бараніць! Ну і павага за тое што нарэшце не проста панарама гораду)).


У школе роспіс плануюць афіцыйна адкрыць. Цяпер узгадняецца дата.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024