Гродзенцы прапануюць замяніць бетонны плот на жывую агароджу

Гродзенцы прапануюць замяніць бетонны плот на Будзёнага на жывую загарадзь. Такая петыцыя з’явілася ў інтэрнэце. 12 траўня яе накіруюць у Гродзенскі гарвыканкам. Пакуль пад петыцыяй восем подпісаў.

Стваральнікі петыцыі лічаць, што бетонны плот у дадзеным месцы не нясе карыснай функцыі і эстэтычна не пасуе цэнтру горада. Плот просяць дэмантаваць, а на яго месцы стварыць жывую агароджу з кустоў і дрэў.

Гродзенцы спасылаюцца на арт. 41 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь». Яна сцвярджае, што выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі могуць арганізоўваць працу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

Бывшее железнодорожное депо на Буденного готовят к реконструкции

Што ўжо дакладна зменіцца на Будзёнага?

На скрыжаванні вуліц Будзёнага і Студэнцкай з’явіцца офісны цэнтр, а ў перспектыве на тэрыторыі з’явяцца таксама новая гасцініца і студэнцкі інтэрнат.

Гарадскія ўлады нарэшце пачалі распрадаваць вызвалены яшчэ 10 гадоў таму ўчастак, які калісьці займала першая Гродзенская электрастанцыя. Так што вуліца Студэнцкая стане найважнейшай пешаходнай артэрыяй ад цэнтра да чыгуначнага вакзала.

Пасля адкрыцця праходу па ёй Студэнцкая стане сапраўднай часткай турыстычнага цэнтра горада. Напрыклад, стане магчымым выкарыстоўваць для турыстычных аўтобусаў вялікую стаянку ля вакзала. Усяго 300 метраў ад яе пешшу — і ты ля хаткі Элізы Ажэшкі і праваслаўнага сабора — у самым цэнтры Гродна.

Улица Студенческая перестанет быть тупиковой: почему это очень хорошо для гродненцев и туристов

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024