Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Без параду, але з салютам. Як у Гродне адзначаць Дзень Перамогі - Hrodna.life - навіны Гродна

Масавых гулянняў і парада 9 траўня не будзе. А вось салют запусцяць у 23.00 над цэнтральнай часткай горада. Пра святкаванне Дня Перамогі ў Гродне распавёў тэлеграм-канал Гродна Плюс.

Таксама перад 9 траўня добраўпарадкуюць помнікі, мемарыялы і пахаванні. Да іх ўскладуць кветкі. У Гродне запусцілі чэлендж «Галасы Перамогі». Жыхарам прапануюць праспяваць фрагмент песні «Дзень Перамогі» і перадаць інтэрнэт-эстафету далей.

Да ветэранаў напярэдадні свята прыедзе пад дом ваенны аркестр, каб павіншаваць з Днём Перамогі.

А што ў Беларусі?

Парад у гонар 75-годдзя Перамогі хутчэй за ўсё не адменяць. Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ​​нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі 3 траўня, патлумачыў, чаму ён не можа яго адмяніць.

— Павінен сказаць, што мы не можам адмяніць парад. Проста не можам. Я доўга над гэтым думаў, — цытуе прэзідэнта belta.by.

Лукашэнка адзначыў, што ўдзельнікі вайны «паміралі, можа быць, і ад вірусаў, іншых хвароб, але яны гэта не адчувалі часам». «Паміралі яны дзеля нас, як бы гэта пафасна ні гучала», — сказаў ён.

— І падумайце, што скажуць людзі. Можа, не адразу, праз дзень, праз два пасля гэтага, — скажуць, што спалохаліся, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашенко: Мы не можем отменить парад… Люди скажут, что мы испугались

Раней Сусветная арганізацыя здароўя апублікавала рэзюмэ па выніках місіі ў Беларусі. Спецыялісты адзначылі, што наша краіна ўступіла ў новы этап эвалюцыі пандэміі COVID-19 з перадачай інфекцыі сярод насельніцтва. Сярод галоўных рэкамендацый — перанос ўсіх масавых збораў людзей, уключна са спартыўнымі, культурнымі, палітычнымі і рэлігійнымі мерапрыемствамі.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).