2 500 асуджаных вызвалілі па законе «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Амністыя закранула 9 000 чалавек, якія адбываюць пакаранне як у месцах пазбаўлення волі, так і ў папраўчых установах адкрытага тыпу, паведаміла Жанна Батурыцкая, начальнік упраўлення выканання прысудаў ДВП МУС.

Праект закона разгледзелі 5 мая на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 6 500 асуджаным скарацілі тэрмін пакарання на 1 год. 200 асуджаным, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце, — на 2 гады.

Хто трапіў пад амністыю?

Амністыя ўжывалася толькі да асуджаных са станоўчай характарыстыкай, а вызваленне асуджаных не пацягнула пагаршэння крымінагеннай абстаноўкі, адзначылі ў ДВП МУС. Амніставанымі асуджанымі кампенсаваны ўрон пацярпелым на суму амаль у 5 мільёнаў беларускіх рублёў. Прымяненне амністыі разглядаецца індывідуальна спецыяльнай камісіяй.

Амністыя будзе распаўсюджвацца і на карупцыянераў і асуджаных за абарот наркотыкаў. Акрамя асуджаных па ч. 4, 5 арт. 328 КК-дзеянні, учыненыя групай або якія пацягнулі па несцярожнасці смерць чалавека.

А хто не?

Амністыя не будзе распаўсюджвацца на тых, хто на працягу 2015−2020 гадоў скарыстаўся правам на амністыю альбо быў памілаваны і зноў здзейсніў наўмыснае злачынства.

Яна не закране асоб, якія ўчынілі цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы — забойства, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула смерць пацярпелага, злачынствы супраць палавой недатыкальнасці, бандытызм, тэрарызм і іншыя.

З 1991 года гэта 16 амністыя на тэрыторыі Беларусі.