Кошт права арэнды дзвюх пляцовак памерам 5 кв.м. на Савецкай плошчы вырасла падчас таргоў ў 1277 разоў. За магчымасць арганізаваць там пракаты гіраскутараў, сігвэяў і электрасамакатаў змагаліся 8 прадпрымальнікаў, перадае"Гродно Плюс".
Аўкцыён прайшоў 5 траўня. Пачатковы кошт пляцовак — 22,3 рублі. У выніку абедзве сышлі па 28 475 рублёў кожная. Акрамя таго арандатары павінны заплаціць па 321,9 рублёў за выраб дакументацыі. Пераможцы аўкцыёну атрымалі права арандаваць пляцоўкі напрацягу года.
Паменшылі колькасць пракатаў дзеля пешаходаў
Мы ўпарадкавалі гэтае пытанне, каб не ствараць нязручнасці пешаходам. Было вызначана толькі дзве кропкі, на якіх будуць размяшчацца сігвэі, — сказаў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык.
Летась толькі только на пачатку сезону на Саветскай плошчы працавалі тры пракаты электратранспарту, потым іх стала больш. Здараліся канфлікты з пешаходамі. Напрыклад, у жніўні жанчыну збіла дзіця на электракарце. Праз тыдзеньсутыкнуліся дзеці на электрасамакаце і электракарце: аднаго з іх забралі ў бальніцу. У выніку карты на Савецкай забаранілі.
Былі праблемы і ў сервіса, які здаваў у арэнду электрасамакаты праз мабільны дадатак, без пунткаў пракату. Іх самакаты звозілі ў іншыя гарады.