Зоны адпачынку ў Гродне апрацуюць ад кляшчоў. Тры дні іх нельга наведваць

Апрацоўваць зоны адпачынку ў Гродне пачнуць з наступнага тыдня пры адсутнасці дажджоў. Пра гэта паведамляе Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

11.05.2020 — лесапарк Румлёва, лясны масіў урочышча «Форт» (вул. Кабяка);
12.05.2020 — урочышча Пышкі (сцежка «Здароўе»);
13.05.2020 — Каложскі парк, парк Жылібера;
14.05.2020 — возера «Юбілейнае»; сквер м-н «Альшанка»;
15.05.2020 — урочышча «Ласосна», лясны масіў па вул. Томіна-Славінскага.

Апрацоўвацца ад кляшчоў будзе не ўся плошча лясных масіваў, а толькі тэрыторыі ў раёне пешаходных і веладарожак, спортпляцовак і іншых месцаў арганізаванага адпачынку насельніцтва. Ад пешаходных дарожак зона апрацоўкі будзе па абодва бакі на паўтара метра.

Неабходна выключыць або абмежаваць на тры дні наведванне зон адпачынку, дзе праведзены супрацьклешчавыя мерапрыемствы.

Чым апрацоўваюць?

Супрацьклешчавыя (акарыцыдныя) апрацоўкі праводзяць спецыялісты дэзінфекцыйнага аддзялення Гродзенскага занальнага ЦГЭ. Акарыцыдная апрацоўка — гэта комплекс знішчальных мерапрыемстваў па знішчэнні іксодавых кляшчоў.

Выкарыстоўваюць прэпарат, рэкамендуемы Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у бяспечным рэжыме для здароўя людзей і захаванасці прыродных біятопаў. Рэшткавае дзеянне сродка — каля паўтары месяцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024