Новости

З 1 чэрвеня даражэюць гарачая вада і ацяпленне. На колькі вырастуць тарыфы

У Беларусі з 1 чэрвеня падвысяць субсідаваныя тарыфы на цеплазабеспячэнне — ацяпленне і абаграванне вады. Яны павялічацца з 18,4831 да 20,6216 рубля за 1 Гкал. Эканамічна абгрунтаваны тарыф на гэтыя паслугі таксама вырасце — з 88,99 рубля да 92,25 рубля за 1 Гкал (у мінулым годзе яго не павышалі).

Чэрвеньскае падаражэнне паслуг цеплазабеспячэння прадугледжана планавым павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах 5 долараў. У нашай краіне штогод з 1 студзеня планава падымаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах 5 долараў у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг.

Як і у 2019 годзе, у 2020-м ўлады вырашылі павысіць тарыфы на ЖКП у 2 этапы: з 1 студзеня (агулам на 3,5 долара) і з 1 чэрвеня (на 1,5 долара). З чэрвеня — на цеплазабеспячэнне (ацяпленне і абаграванне вады).

Кошт ацяплення разлічваецца па агульнай плошчы кватэры і па сведчаннях агульнадамавых лічыльнікаў расходу цеплаэнергіі. Калі дома не стаіць лічыльнік на ацяпленне, то кошт за гэтую паслугу залежыць ад агульнай плошчы кватэр і сярэдніх нарматываў расходу энергіі на ацяпленне квадратнага метра такой агульнай плошчы.


Чытайце таксама:

100% аплату за ацяпленне «дармаедам» адтэрмінавалі на год

Адключэнні гарачай вады ў Гродне перанеслі. Абноўлены графік

Падзяліцца
Меткі: грошыЖКГ

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024