Новости

Ціханоўскага не выпусцяць да выбараў? Дадалі яшчэ 45 сутак, наперадзе 7 новых пратаколаў

Блогер Сяргей Ціханоўскі, аўтар YouTube-канала «Краіна для жыцця» адбывае 30 сутак (два разы па 15) арышту ў ІЧУ. 19 траўня яго зноў выклікалі ў суд Савецкага раёна Гомеля і асудзілі яшчэ на 15 сутак, паведаміў карэспандэнт T*T.BY з суда.

Як распавёў перад пачаткам пасяджэння сам Ціханоўскі, напярэдадні яго судзілі паводле двух пратаколаў - за сустрэчы з людзьмі ў Оршы і Брэсце раней ён агулам атрымаў 30 сутак.

Паводле яго слоў, на яго складзена яшчэ сем пратаколаў.

У гэты раз блогера судзілі за сустрэчы з людзьмі ў Салігорску і Мёрах, якія праходзілі ў сакавіку. У зале суда забаранілі відэаздымку. У судзе блогер заявіў, што не згодны з тым, што ён «арганізаваў мітынг».

— Вы мяне караеце за сход, якога не было. Усюды я размаўляю з адным чалавекам. Адпаведна, гэта нельга назваць мітынгам. Я запэўніваю суд, што, калі я зраблю хоць адзін мітынг, вы яго ні з чым не пераблытаеце… Усе доказы грунтуюцца на відэароліках, якія хтосьці размясціў на ананімным телеграм-канале.

Ціханоўскі заявіў, што абвінавачванні заснаваныя на ілжывых фактах, і папрасіў суд вынесці справядлівае рашэнне — і апраўдаць яго. Адвакат блогера таксама звярнуў увагу суда, што ў справе няма складу адміністрацыйнага правапарушэння.

Чытайце таксама: Хто такі блогер Сяргей Ціханоўскі, які хоча быць прэзідэнтам Беларусі

Выслухаўшы ўсе бакі, суд вынес рашэнне: прызнаць Ціханоўскага вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і пакараць яго арыштам яшчэ на 15 сутак.

Блогер выйдзе на волю ў лепшым выпадку ў сярэдзіне чэрвеня.

Чытайце таксама: «Гэта рэальна страшна». Асуджаны на «суткі» лідзкі фэльчар выйшаў на волю

6 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі пад Магілёвам. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання горада Гомеля.

Будучы ў ІЧУ, Ціханоўскі заявіў, што мае намер узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Яго давераная асоба — жонка Святлана — падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, але ЦВК адмовіўся рэгістраваць групу Сяргея Ціханоўскага. Пасля адмовы Святлана Ціханоўская падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў якасці кандыдата ў прэзідэнты яе самой.

8 траўня ў Гродне і Лідзе за акцыю кармлення галубоў і сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім шэраг удзельнікаў прысудзілі да адміністрацыйнага арышту.

Чытайце таксама: ЦВК за дзень зарэгістравала адну ініцыятыўную групу. Усім «кандыдатам пратэсту» Статкевіча адмовілі

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024