У краму без маскі не хадзіць. У Іўеўскім раёне амаль увялі масачны рэжым

АБНОЎЛЕНА. У Іўеўскім раёне ўвялі абавязковае нашэнне маскі ў грамадскіх месцах. Установам і гандлёвым кропкам забаранілі абслугоўваць пакупнікоў без масак, паведамляла раённая газета ivyenews.by 26 траўня. З часу нашай публікацыі 28 траўня крыніца адрэдагавала навіну — цяпер, паводле яе, нашэнне масак мае рэкамендаўчы характар.

Акрамя таго ўведзена абмежаванне на колькасць наведвальнікаў, якія адначасова могуць знаходзіцца ў крамах, кавярнях, аптэках, аддзяленнях банкаў, сувязі, пошты ды іншых такіх месцах. У памяшканнях неабходна выконваць сацыяльную дыстанцыю.

Новая мера ўведзена ў сувязі з «пагаршэннем эпідэміялагічнага становішча ў Іўеўскім раёне па каранавіруснай інфекцыі», адзначана на сайце раённай газеты 26 траўня.

Чытайце таксама: Абласны цэнтр гігіены: У Гродне ў крамы будуць пускаць толькі ў масках і пальчатках

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024