У Гродне пляжы размешчаны ва ўрочышчы Пышкі, ля выратавальных станцый «Ласосна» і «Цэнтральная» і на возеры Юбілейным, піша БЕЛТА.

«Скошана трава, добраўпарадкавана тэрыторыя, прыведзены ў парадак малыя архітэктурныя формы і кабінкі для пераапранання. Падсыпаны пясок на пляжах, ачышчана дно, усталяваныя дзіцячыя купальні і буйкі», — распавялі ў цэнтры.

Пачаліся і заборы пробаў вады ў зонах адпачынку. Па выніках лабараторных даследаванняў, ва ўсіх з іх вада адпавядае санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням. Душы і пітныя фантанчыкі усталяваны там, дзе гэта тэхнічна магчыма. Напрыклад, ва ўсіх пляжах у Гродне.

Ратавальнікі-асводаўцы заступілі на дзяжурства. Спецыялісты нагадваюць, што бяспечным адпачынак на вадзе можа быць толькі ў падрыхтаваных для гэтага месцах. Падчас купальнага сезона ў рэгіёне будуць працаваць 9 выратавальных станцый і 17 выратавальных пастоў АСВОД.

Пляжы і зоны адпачынку ёсць ва ўсіх раёнах вобласці. У Гродзенскай вобласці летам адпачывальнікаў прымуць 42 пляжы, размешчаных у больш чым 40 зонах адпачынку. Ужо гатовыя да сезона 32 зоны адпачынку, на астатніх працы выйшлі на завяршальны этап.