Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Што рыхтуюць на Гродзеншчыне да Новага года

Нацыянальнае агенцтва па турызме прадставіла каляндар мерапрыемстваў «Зіма ў Беларусі 2025/26», у які ўвайшлі зімовыя святы і фестывалі па ўсёй краіне. Многія з іх звязаныя з навагодняй тэматыкай. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла запланаваныя ў рэгіёне мерапрыемствы.

16 снежня ў цэнтры рамёстваў «Спадчына» адкрыецца «Гарадскі маёнтак Дзеда Мароза». Арганізатары абяцаюць, што ўся тэрыторыя цэнтра ператворыцца ў «сапраўдную казку». Дзеці і іх бацькі змогуць паразмаўляць з галоўным навагоднім персанажам, загадаць жаданне і павадзіць карагоды ля ёлкі. Таксама можна паўдзельнічаць у квэстах і калядных гульнях, зрабіць сувеніры сваімі рукамі, купіць падарунак ад рамеснікаў. Будзе тэатралізаванае шоў казачных герояў і лялечны тэатр «Батлейка». Гарадскі маёнтак будзе працаваць да 6 студзеня 2026 года.

Шэсце Дзедаў Марозаў у Гродне пройдзе 19 снежня. У гэты ж дзень на галоўнай навагодняй ёлцы на плошчы Леніна ўключаць ілюмінацыю. У праграме таксама канцэрт, карагоды і танцы.

На Савецкай плошчы, як і летась, з 20 снежня адкрыецца «Навагодні церам Дзеда Мароза». Кожны дзень да 7 студзеня тут будуць праходзіць святочныя інтэрактыўныя праграмы, конкурсы і майстар-класы. Тыя, хто раскажа верш Дзеду Марозу, змогуць атрымаць салодкі прыз.

Шэсце Дзедаў Марозаў у Гродне і іншыя зімовыя забавы: што рыхтуюць на Гродзеншчыне да Новага года
Галоўная навагодняя ёлка ў Гродна. Фота: з архіва

Што яшчэ плануюць у Гродзенскай вобласці на навагоднія святы

Ва ўнутраным двары Мірскага замка 13 снежня пройдзе ўрачыстае адкрыццё Каляднага сезона. У гэты ж дзень у Слоніме ўключаць навагоднюю ілюмінацыю. Запланавана шоу-праграма «Нашэсце Дзедаў Марозаў-2026».

Зімовыя рэзідэнцыі і сядзібы Зюзі і Дзеда Мароза

З 15 снежня ў вёсцы Белы Дворак Бераставіцкага раёна пачне працу рэзідэнцыя Бераст-Зюзі і спадарыні Мяцеліцы.

У праграме адкрыцця будуць гульні, конкурсы, карагод ля ёлкі, выстава-кірмаш сувеніраў і майстар-класы ад аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Таксама наведвальнікаў чакае інтэрактыўны квэст па тэматычных пляцоўках. Рэзідэнцыя будзе працаваць да 15 студзеня.

У Дзятлаўскім раёне, у аграгарадку Вензавец, усім ахвотным прапануюць прыняць удзел у экалагічным квэсце «Ключы бабулі Зімы» ў рэзідэнцыі мясцовага Дзеда Мароза, якая будзе знаходзіцца на тэрыторыі Вензавецкага лясніцтва.

Тут таксама з’явяцца іншыя казачныя персанажы — Бабуля Зіма, Лешы, Старычок-Баравічок і Рэха. У праграме: карагоды, гульні, танцы і вячоркі за святочным сталом. Рэзідэнцыя будзе працаваць да 15 студзеня.

Шэсце Дзедаў Марозаў у Гродне і іншыя зімовыя забавы: што рыхтуюць на Гродзеншчыне да Новага года
Сядзіба Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі. Фота: ivyenews.by

У Іўеўскім раёне 15 снежня адкрыецца «Сядзіба Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі».

Тут можна будзе прагуляцца па лесе, прайсці квэсты, а таксама ўбачыць выступленне народнага тэатра гульні «Зялёны фургон» мясцовага цэнтра культуры і вольнага часу.

Працаваць сядзіба будзе да 15 студзеня.

«Навагодняя ноч» у Лідзе і Калядны баль у Карэлічах

«Лідскі гісторыка-мастацкі музей» 14 студзеня запрашае на культурна-пазнавальную праграму «Пад бой курантаў: навагоднія прыгоды ў музеі».

Ва ўпрыгожаных залах музея пройдуць тэматычныя экскурсіі, прысвечаныя зіме і навагоднім святам, майстар-класы па вырабе свечак і паштовак, выступленне тэатра ценяў і танцавальны батл. Вечар завершыцца музычнай праграмай.

Таксама можна з’ездзіць на Калядны баль, які адбудзецца 16 студзеня ў Карэлічах. Ён пройдзе ў марской тэматыцы з удзелам Русалачкі і піратаў. Гасцей чакае Каляднае падарожжа ў «чароўны свет марскіх цудаў».