Жылы квартал на Белуша пабудуюць. Абмеркаванні прайшлі - заўваг не паступіла

Грамадскія абмеркаванні жылога квартала на праспекце Румлёўскім, вуліцах Белуша і Панямуньскай ў Гродне адбыліся. Абмеркаванні прайшлі з 21 красавіка да 15 траўня 2020 года. Пісьмовых і электронных зваротаў з пытаннямі, заўвагамі і прапановамі па аб’екце праектавання не паступала.

Праект па праспекце Румлёўскаму, вуліцах Белуша і Панямуньскай у г. Гродна падпісаў 21 мая 2020 года Андрэй Жук, першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама.

Праект рекомедовали да сцвярджэння пасля праходжання экалагічнай і рэспубліканскай экспертызы, паведамляе grodnonews.by.

Якім будзе раён?

Новы мікрараён з’явіцца ва ўсходнім раёне горада. Там размесціцца жылая і грамадска-сацыяльная забудова. Планаваная колькасць насельніцтва — 3160 чалавек. Інфармацыя пра гэта з’явілася 11 красавіка на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Забудова зойме 24,41 га. Жылы фонд зойме 89 747,4 м². У раёне будзе 1476 кватэр. Праект прадугледжвае наземныя плоскасныя паркоўкі на 1135 аўтамабіляў, падземныя адна- або двухпавярховыя на 320 і шматузроўневыя на 300.

Тэрмін рэалізацыі - да 2024 года. Першы этап рэалізацыі намечаны на 2022 год.

У гарвыканкаме кажуць, што праект забяспечыць якасны ўзровень комплекснага добраўпарадкавання. А таксама там рацыянальна арганізуюць транспартнае абслугоўванне і пешаходныя сувязі.

Існуючыя малапавярховыя шматкватэрныя і блакаваныя жылыя дама на тэрыторыі 1082.0 м2 плошчы знясуць. Гэта чатыры дамы, 23 кватэры, дзе жывуць 49 чалавек.

Па-першае, гаворыцца на сайце гарвыканкама, у іх значны фізічны знос. Па-другое, яны не адпавядаюць тыпу забудовы. Па-трэцяе, яны размешчаны ў зоне будучай транспартнай развязкі. Іх знясуць па меры будаўніцтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024