У Гродне вайскоўцы ўпусцілі бульдозер. Як гэта адбылося?

1 чэрвеня з трала ваенных упаў цяжкі вайсковы бульдозер. Гэта адбылося на вуліцы Горкага, насупраць рынку «Карона», паведамляюць чытачы «АўтаГродна».

Трал вёз цяжкую тэхніку ў бок Гожскага палігона. Насупраць «Кароны» бульдозер па нейкіх прычынах апынуўся на асфальце, пашкодзіўшы і дарожнае пакрыццё, і бардзюры з газонам. Верагодна, ён з’ехаў з трала ў момант павароту з вуліцы Багуцкага на Горкага, паведаміў чытач «АўтаГродна».

Ніхто не пацярпеў, а ваенная тэхніка рухалася ў суправаджэнні ваеннай аўтамабільнай інспекцыі (ВАІ). Грузавік з платформай завяршаў манеўр на забараняльны сігнал святлафора, перад гэтым аўтамабіль ВАІ выехаў на скрыжаванне з уключанымі пробліскавымі маячкамі чырвонага і сіняга колеру.

Відаць, што гусеніца бульдозера на платформе ўжо ў момант павароту стаяла не на пляцоўцы, выступаючы за яе. Калі вайскоўцы з’ехалі, на асфальце засталіся лужыны ад алею — ён цёк як з бульдозера, так і з трала.

Предпросмотр (откроется в новой вкладке)

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024