У Беларусі на 8 чэрвеня зарэгістраваныя 49 453 (+823) чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 23 880 (+233) пацыентаў, памерлі 276 (+7) пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго праведзена 632 993 тэсты.
Чытачы даслалі ў рэдакцыю T*T.BY новы загад Міністэрства аховы здароўя ад 5 чэрвеня № 615 «Аб аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19». Ён змяняе папярэдні загад ад 21 траўня.
Да 15 чэрвеня начальнікам упраўленняў па ахове здароўя аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама трэба распрацаваць паэтапныя планы вяртання арганізацый аховы здароўя ў рэжым звычайнага функцыянавання, сказана ў дакуменце.
Пры гэтым, праўда, павінны быць прадугледжаны магчымасці арганізаваць аддзяленне або яго частку, якое будзе працаваць у рэжыме інфекцыйнага стацыянара (з падзелам на чыстыя і брудныя зоны), або баксаваныя палаты.
Па загадзе, абавязкова шпіталізаваць павінны: пацыентаў з пнеўманіяй і COVID-19 або падазрэннем на COVID-19, пацыентаў з вострым рэспіраторным дыстрэс-сіндромам і з інфекцыяй COVID-19.
Дыягназ COVID-19 па новым загадзе ставіцца:
Тэсты на COVID па новым загадзе будуць рабіць кантактам першага ўзроўню — на 3−5-е суткі з моманту кантакту і паўторна на 10−12-я суткі (калі гэта даследаванне ПЦР) або на 13-я (калі экспрэс-тэст). Таксама тэсты па дакуменце пачынаюць рабіць і кантактам другога ўзроўню, калі гэта дзеці ва ўзросце да 10 гадоў.
У новым загадзе захавалася правіла, што пры бессімптомнай або лёгкай формах хваробы бальнічны будуць закрываць на 21-ы дзень нават без адмоўнага тэсту. «На падставе адсутнасці небяспекі распаўсюджвання інфекцыі ў пацыентаў з бессімптомнай і лёгкай формамі плыні інфекцыі COVID-19 звыш 14−21 дня ад моманту кантакту, закрыццё лістка непрацаздольнасці на 21-ы дзень ад моманту кантакту (па выніках экспрэс-тэсту на 14-ы суткі ад моманту кантакту ІдМ<+>) з’яўляецца абгрунтаваным», сказана ў дакуменце.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…