У ліпені «Белавія» папоўніць свой графік палётаў турэцкімі маршрутамі. Кансалідатар чартэрных рэйсаў, аператар «АэраБелСервіс» абвясціў сваю палётную праграму ў Турцыю, паведамілі ў Рэспубліканскім Саюзе турыстычных арганізацый.

  • Анталія з Мінска — з 1 ліпеня, з Гомеля — з 10 ліпеня
  • Бодрум — з 2 ліпеня
  • Кушадасы — з 3 ліпеня.

Блокі на чартарах «АэраБелСервіса» таксама маюць тураператары «Інтэрсіці», «Росцінг», «Coral Travel», «АНЕКС Тур», «ТУІ». Расклад блокаў ўдакладняецца.

Таксама сваю палётную праграму ў Турцыю абвясціў тураператар «Тэз Тур»:

  • Анталія з Мінска, Брэста, Віцебска, Гародні — з 4 ліпеня
  • Кушадасы — з 4 ліпеня.

Турцыя абвясціла, што папярэдне атрыманых даведак на адсутнасць каронавіруса ад турыстаў не спатрэбіцца. Ва ўсіх аэрапортах турэцкія ўлады адкрылі спецыяльныя «тэст-цэнтры».

Кожнаму госцю па прылёце будуць вымяраць тэмпературу. Калі яна апынецца вышэй 38 градусаў, то турыста чакае тэст PCR, які паказвае вынік на працягу гадзіны.

«Калі тэст будзе станоўчым, турыста тут жа адправяць у турэцкую бальніцу — страхоўка пакрывае лячэнне ад коронавируса.

Калі ж у турыста выявіцца тэмпература вышэй за 38 градусаў, але пры гэтым тэст дасць адмоўны вынік, то такога чалавека паселяць у спецыяльную (асобную) зону забраніраванага гатэля", — адказалі спецыялісты кампаніі «АэраБелСервіс».