Навіны

Яндэкс.Таксі пачаў маніторыць хуткасць аўтамабіляў у Гродне

У Яндэкс.Таксі ў Беларусі запрацавала тэхналогія аўтаматычнага маніторынгу хуткасці руху машын. Гэта ўласная распрацоўка сэрвісу. Яна запусцілася ў Мінску і ўсіх абласных цэнтрах, пазней з’явіцца ў іншых гарадах.

Калі кіроўца выконвае заказ сэрвісу Яндэкс.Таксі, тэхналогія з дапамогай GPS адсочвае яго дарожны трэк і вызначае хуткасць руху. Дадзеныя параўноўваюцца з дазволенай хуткасцю на канкрэтным участку дарогі з дапамогай Яндэкс.Навігатара, які выкарыстоўваецца для пабудовы маршрутаў.

Кіроўцу могуць часова «забаніць»

Калі кіроўца перавышае дапушчальную хуткасць, сістэма папярэджвае яго пра гэта праз дадатак кіроўцы Таксометр. Тэхналогія ўлічвае магчымыя перашкоды з сігналам, уключаючы нечаканыя змены каардынатаў, і ўмее адсякаць такія анамаліі. Пасля некалькіх папярэджанняў алгарытм часова абмяжоўвае доступ кіроўцы да заказаў сэрвісу, а ў выпадку паўтору парушэнняў — назаўжды.

І гэта працуе!

Яндэкс.Таксі тэставала гэтую тэхналогію ў красавіку-траўні гэтага года ў Мінску, Віцебску, Гомелі і Гродне. Вынікі паказалі, што 78,2% кіроўцаў, якія сістэматычна перавышалі хуткасць, паставіліся да папярэджанняў уважліва і спынілі гэта рабіць ужо пасля другога паведамлення.

Летась сэрвіс таксама ўвёў у Беларусі ўласнае бясплатнае страхаванне жыцця і здароўя пасажыраў і вадзіцеляў. Кожны чалавек, які знаходзіцца ў машыне падчас паездкі, дадаткова застрахаваны на суму да 10 тысяч еўра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024