Да 19.00 19 чэрвеня выбарчыя камісіі Беларусі прымаюць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Таксама сёння — апошні дзень для тых, хто перадумаў і хоча адклікаць свой подпіс за некага з вылучэнцаў. Нават калі магчымы кандыдат здасць 100 тысяч подпісаў, неабходных для вылучэння, гэта яшчэ не значыць, што яго зарэгіструюць.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына 18 чэрвеня паведамляла, што ініцыятыўныя групы двух патэнцыйных кандыдатаў ужо здалі звыш 100 тысяч подпісаў: за Аляксандра Лукашэнку — 364 тысячы, за Віктара Бабарыку — каля 150 тысяч, піша «Радыё С**бода».

Пра збор неабходных 100 тысяч подпісаў раней заяўлялі таксама Валер Цапкала (200 тысяч подпісаў на 17 чэрвеня), Сяргей Чэрачань (75 тысяч на 8 чэрвеня), Ганна Канапацкая (больш за 110 тысяч на 16 чэрвеня) і Андрэй Дзьмітрыеў. З выбараў зьняліся Алег Гайдукевіч, «перадаўшы» подпісы Лукашэнку, і Натальля Кісель.

Паводле Лідзіі Ярмошынай, на 18 чэрвеня здалі подпісы:

  • Аляксандр Лукашенка — 364 тысячы
  • Віктар Бабарыка — каля 150 тысяч
  • Святлана Тихановская і Валерый Цапкала — крыху больш за 43 тысяч подпісаў
  • Сяргей Черечень — менш за 10 тысяч
  • Андрэй Дзмітрыеў — 62 подпісы
  • Ганна Канапацкая — некалькі сотняў подпісаў

Мяркуючы з словаў Ярмошынай, подпісы пакуль не здавалі Юры Ганцэвіч, Юрась Губарэвіч, Уладзімер Няпомняшчых, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў, Алесь Таболіч. Пры тым Няпомняшчых падтрымаў ідэю «кандыдатаў пратэсту» Міколы Статкевіча, а Губарэвіч, Кавалькова і Казлоў прынялі стратэгію байкоту далейшых этапаў кампаніі.

10 дзён праверкі, рэгістрацыя, сходы

Цягам 10 дзён па завяршэньні прыёму аркушаў подпісы будуць правяраць на сапраўднасьць. Рэгістрацыя кандыдатаў у ЦВК будзе трываць ад 5 да 14 ліпеня ўключна. У гэты час нельга праводзіць пікеты — пакуль адпаведных кандыдатаў не зарэгіструюць.

Не пазьней за 1 ліпеня маюць вызначыць месцы для масавых сходаў, якія будуць ладзіць кандыдаты (асобны дазвол на кожны сход не патрэбны, будзе «паведамляльны прынцып» арганізацыі). Таксама не пазьней за гэтую дату мусяць вызначыць памяшканьні для сустрэчаў кандыдатаў з выбарнікамі, месцы для агітацыйных матэрыялаў на ўчастках галасаваньня.

Не пазней 19 ліпеня — публікацыя праграм

Перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў маюць даць сродкам масавай інфармацыі не пазьней за 19 ліпеня, а не пазьней за наступны дзень за тым маюць вырабіць агульныя плякаты з інфармацыяй пра ўсіх кандыдатаў ды іншыя інфармацыйныя матэрыялы ЦВК. Стэнды на ўчастках маюць аформіць не пазьней за 25 ліпеня.

За 10 дзён да выбараў або раней — не пазьней за 29 ліпеня — выбарнікам маюць разаслаць паведамленьні пра месца і час галасаваньня, інфармацыю пра кандыдатаў.

На датэрміновае галасаванне — 5 дзён, 10 дзён на падлік

Датэрміновае галасаваньне будзе трываць ад 4 да 7 жніўня ўключна. На нядзелю 9 жніўня прызначаны асноўны дзень галасаваньня. Звычайна пад ноч асноўнага дня галасаваньня ўжо абвяшчаюць папярэднія вынікі выбараў.

Не пазьней за 19 жніўня ЦВК мае абвясьціць афіцыйныя канчатковыя вынікі выбараў. Калі спатрэбіцца другі тур, ён пройдзе не пазьней за 23 жніўня.

Чытайце таксама:
Збіраюць у працоўны час, падрыхтаваны спіс прозвішчаў. Зваршчык з Гродна паскардзіўся ў ЦВК на збор подпісаў за Лукашэнку на БелАЭС

Віктара Бабарыку афіцыйна затрымалі. Ці можа ён стаць кандыдатам?