У Беларусі на 20 чэрвеня зарэгістраваныя 57 936 (+603) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 36 749 (+1474) пацыентаў, памерлі 343 (+6) чалавека, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 842 173 тэсты.

Еўракамісія чакае, што ўнутраныя межы ў ЕС будуць адкрытыя пасля каранціну да канца чэрвеня. Аб гэтым заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен на анлайн-прэс-канферэнцыі па выніках саміту ЕЗ, паведамляе ТАСС.

Ці ўводзіць кантрольныя меры на знешніх і ўнутраных межах ЕС, краіны будуць вырашаць самастойна.

У сакавіку, у перыяд разрастання пандэміі каранавіруса ў Еўропе, межы зачыняліся, на іх уводзіліся розныя абмежаванні і меры кантролю, прычым спантанна, практычна без каардынацыі краін адзін з адным. Зараз Еўракамісія і іншыя інстытуты ЕС прыкладаюць вялікія намаганні, каб адмена кантрольных мер адбывалася арганізавана.