Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Беларусі плануюць выпусціць вакцыну ад каранавіруса ў таблетках. Ін’екцыйная дасюль на іспытах - Hrodna.life - навіны Гродна

Вакцыну ад COVID-19 у таблетках распрацоўваюць у Беларусі. Вакцына ў форме ін'екцыі ўжо на стадыі клінічных іспытаў, паведаміў старшыня прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.

У Беларусі плануюць выпусціць вакцыну ад каранавіруса ў таблетках. Ін’екцыйная дасюль на іспытах
Таблеткі. Ілюстрацыйнае фота.

«Мы паказалі, што мы здольныя таксама стварыць вакцыну разам з расейскімі, кітайскімі распрацоўкамі, заходнееўрапейскімі. Паказалі, што ў нас ёсць патэнцыял, навукоўцы, ёсць веды, ёсць навыкі, напрацоўкі, мы здольныя», — сказаў Уладзімір Гусакоў.

Распрацоўку вакцыны ад COVID-19 у таблетках плануюць скончыць да 2022 года. Яе плануюць выпускаць на прадпрыемстве «Вітуніфарм» у Віцебскай вобласці.

Што яшчэ распрацоўваюць у Акадэміі навук

Зараз у Акадэміі навук ствараюць Цэнтр эксперыментальнай і практычнай вірусалогіі. Акрамя вакцыны ад каранавіруса ў Акадэміі навук распрацоўваюць вакцыну ад грыпа. Бо зараз усе вакцыны імпартныя. Іх прывозяць з Расіі і Францыі. Гусакоў лічыць, што з 2023 года з’явіцца і беларуская распрацоўка.

Калі ў Беларусі зрабілі першую вакцыну

У снежні 2021 года ў Беларусі выпусцілі першую вопытную серыю вакцыны «Спутник V» и «Спутник Лайт». Вакцыны планавалі адправіць на кантроль якасці ў інстытут Гамалеі ў Расіі.

Чытайце таксама: У Беларусі з’явілася новая вакцына ад каранавіруса… з Кубы