Перадумоў для адабрання дзіцяці з сям'і няма. А кіраўніцтва ясляў-сада № 96 Гродна паступіла па закону, паведаміў grodnonews.by Андрэй Семанчык, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама.

Што адбылося?

Супрацоўнікі садка прыходзілі да сям'і Навумік у сувязі з тым, што муж Віталіі Уладзімір Навумік быў затрыманы на Савецкай плошчы 29 траўня і знаходзіцца ў мінскім СІЗА № 1. Віталя распавяла Hrodna.life, што ў размове выхавальнікі намякнулі, што могуць забраць дзіця.

Што паведамілі ў аддзеле адукацыі?

Сад па заканадаўстве быў абавязаны ў трохдзённы тэрмін выйсці на месца і паглядзець ўмовы пражывання дзіцяці. У дзіцячым садку стварылі камісію ў складзе загадчыцы, псіхолага і выхавальніка і наведалі сям’ю. Пасля абследавання склалі акт і разгледзелі сітуацыю на радзе прафілактыкі.

 — Ніякіх перадумоў, крытэрыяў або паказчыкаў для прызнання дзіцяці змешчаным у сацыяльна небяспечным становішчы і тым больш канфіскацыі з сям'і не выяўлена. Усе выказванні на адрас кіраўніцтва дзіцячага садка, што іх дзеянні неправамоцныя, не маюць пад сабой ніякіх падстаў, — паведаміў Андрэй Семанчык.

Заведующая гродненским детсадом № 96 обратилась в милицию: оскорбляют и угрожают