Новости

У Гродне затрымалі актывіста «Краіны для жыцця» Яўгена Амплеева

Яўгена Амплеева затрымалі 20 чэрвеня прыблізна ў 20.00 у цэнтры Гродна. «Ланцуга салідарнасці», такога як быў 19 чэрвеня ад вуліцы Савецкай да філармоніі, няма. Асобныя людзі і невялікія кампаніі шпацыруюць ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай і назад. Складана сказаць, ці з’яўляюцца яны ўдзельнікамі нейкай акцыі.

Амплеева затрымалі на Савецкай плошчы, верагодна людзі ў цывільным, расказалі Hrodna.life відавочцы. «Падвезлі бус, скруцілі і ўсё», — сказаў сведка здарэння.

Каля 40 чалавек знаходзіцца на плошчы Леніна. Побач з аблвыканкамам стаяць бусы міліцыі. З партатыўнай калонкі гучаць песні гурта Dzieciuki і «Муры» ў выкананні Андрэя Хадановіча. Адзін з удзельнікаў прынёс тапкі.

Чакалася, што людзі могуць сабрацца ў цэнтры Гродна каля 19.00. Пра гэта паведамлялі ў чатах у телеграме.

Каля 20.50 некалькі дзясяткаў чалавек перамясціліся з Леніна на Савецкую. З калонкі ўсё яшчэ граюць Dzieciuki. Людзі падыходзяць і спыняюцца.

Прыйшла сям’я Калмыковых. Сяргея Калмыкова затрымалі разам з Ціханоўскім 29 траўня, а потым адпусцілі.

На акцыю прыйшоў Дзяніс Рудзевіч, якога затрымалі 19 чэрвеня. На яго склалі пратакол па артыкуле 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). Калі будзе суд, пакуль невядома. Мужчына разбіў тэлефон і стабілізатар.

Людзі разыйшліся каля 22.00. У планах — і далей збіраць самаарганізаваныя акцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024