«Аказалася, такое ў Беларусі магчыма». Жыхароў Слоніма будуць судзіць за выхад у горад

Вечарам 20 чэрвеня ў Слоніме жыхары горада прыйшлі да будынку Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку. Маладыя людзі выстраіліся ланцужком, стаялі і размаўлялі, а праз 40−50 хвілін да іх пад’ехалі тры міліцэйскія машыны, распавядае «Газета Слонімская».

У міліцыю іх не забралі, распавяла адна з затрыманых. Верагодна, таму што яны былі спакойныя і не рабілі нічога супрацьзаконнага.

 — Проста сустрэліся з сябрамі ў цэнтры горада, стаялі і размаўлялі. Што ў гэтым дрэннага? Аказваецца, міліцыянты палічылі гэта за несанкцыянаваную акцыю, хоць мы не скандавалі, у ладкі не пляскалі. Шчыра кажучы, я нават не ведала, што з-за гэтага могуць забраць у міліцыю і прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Я не думала, што міліцыя можа прыехаць, але, як аказалася, такое ў Беларусі магчыма. Становіцца страшна, што нельга ў цэнтры горада пастаяць і пагутарыць з сябрамі, — распавяла затрыманая.

У сераду ў РАУС пройдзе суд.

У Гродне акцыі салідарнасці адбыліся 20 і 21 чэрвеня. 20 чэрвеня затрымалі Дзяніса Рудзевіча, блогера з Ліды, які рабіў стрым для Youtube-канала «Страна для жизни». На яго склалі пратакол на арт.22.9 КоАП і ў той жа дзень адпусцілі. 21 чэрвеня затрымалі Яўгена Амплеева, актывіста з ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Яго лёс пакуль невядомы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024