Людзі і справы

Валерый Цапкала выказаўся пра польскія школы ў Беларусі і англійскую мову ва ўніверсітэтах

Прэтэндэнт у прэзідэнты Валерый Цапкала адказаў на пытанні Hrodna.life 23 чэрвеня ў час анлайн-сустрэчы арганізаванай Прэс-клубам.

HL: Якой павінна быць у Беларусі палітыка ў адносінах да нацыянальных меншасцяў? На Гродзеншчыне ёсць прыклад польскай меншасці, правы на адукацыю якой на роднай мове парушаюцца: наборы ў польскія школы штучна абмяжоўваюцца?

Валерый Цапкала: Сапраўды, палякі, магчыма, самая вялікая нацыянальнай меншасць у Беларусі. Але я не вельмі ўяўляю, як можна праграмы асноўных прадметаў выкладаць на нацыянальных мовах. Практыка большасці краін свету паказвае, што большасць асноўных прадметаў выкладаецца ў школах на дзяржаўных мовах, а асобна могуць вывучацца мовы нацыянальных меншасцяў. За мяжой ёсць іншамоўныя школы, але яны звычайна для замежнікаў.

Маё глыбовае перакананне — асноўныя прадметы павінны вывучацца на дзяржаўных мовах. Літаратура, мова, некаторыя гуманітарныя прадметы павінны быць па польску. Тэхнічныя прадметы — на дзяржаўных мовах, гэта значыць рускай ці беларускай.

Гэта выбар сыходзячы з практычнасці. Мы павінны арыентаваць грамадзян Беларусі на атрыманне адукацыі ў Беларусі. Але гэта пытанне патрабуе дадатковага вывучэння. Падрабязна адказаць я зараз не гатовы.

На маю думку, лепш прасоўваць усюды англійскую мову. Каб 20−30% прадметаў у ВНУ выкладалі на англійскай мове запрошаныя выкладчыкі, хай яны будуць з той жа Польшчы. Кожны выпускнік ВНУ павінен выдатна валодаць англійскай. Так ён будзе канкурэнтаздольным, прачытае апошнюю літаратуру па спецыяльнасці, будзе ўмець камунікаваць з бізнес-партнёрамі.

Польскай мова ў школе прадугледжвае, што чалавек з’едзе потым у Польшчу, бо не зможа паступіць у Беларусі з-за няведання тэміналогіі. Праграмісты ў Беларусі ведаюць англійскую мову і не хочуць з’язджаць у Польшчу, бо тут у іх лепшыя ўмовы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024