У Гродне на сем сутак асудзілі Вяргілія Ушака, якога праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў палітвязнем. Суд праходзіў у Гродзенскім абласным судзе онлайн, паведамляюць праваабаронцы.

Яго судзілі па артыкулах аб дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) і непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў (арт. 23.4 КаАП РБ).

Адміністрацыйную справу разглядала суддзя Наталля Козел з суда Ленінскага раёна Гродна.

Таксама Вяргілій Ушак абвінавачваецца ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт.364 УК РБ). Ён знаходзіцца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.

Вергілія Ушаку 26 гадоў. Ён праграміст па адукацыі, у апошні час працаваў у Свята-Елісавецінскім манастыры аператарам ЭВМ. Захапляецца фатаграфіяй, робіць фотасесіі. Вяргілій быў адным з аператараў Ціханоўскага на пікеце 29 траўня і пасля інцыдэнту з падзеннем міліцыянта быў затрыманы. Ён знаходзіўся спачатку ў ізалятары часовага ўтрымання, потым яго перавялі ў СІЗА — 1 на вуліцы Валадарскага.