У Горадні сьвяткаваньне 3 ліпеня было нешматлюдным. Толькі на салют прыйшлі паглядзець каля тысячы чалавек, піша С**бода.
У Горадні ўдзень 3 ліпеня не было адной сьвяточнай пляцоўкі з кавярняй пад адкрытым небам і канцэртам, як у папярэднія гады. Пра выходны дзень гаварыла большая колькасьць людзей на цэнтральных вуліцах і плошчах, а таксама шмат міліцыянтаў у белых кашулях.
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/5B8EF8BE-5777-45A0-9F99-0082811CA655_w1023_r0_s.jpg)
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/EDD2925F-B111-4A89-B666-046F2F4D052B_w1023_r0_s.jpg)
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/AF9D14A3-83F6-49BC-8281-915713176068_w1023_r0_s.jpg)
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/55864A57-71F1-414F-B98E-F4E62721FEA3_w1023_r0_s.jpg)
Відаць было нешматлікія сем'і, што выйшлі ў горад з бел-чырвона-белымі-сьцяжкамі, маладзёнаў у сьвітшотах з Пагоняй і надпісам «Жыве Беларусь». Супрацоўнік ДАІ спыніў прынамсі аднаго таксоўца з нацыянальным сьцяжком на антэне і выпісаў яму нейкі дакумэнт.
![Даішнік спыніў таксі з бчб-сьцяжком на антэне](https://gdb.rferl.org/C04D506C-27F5-447C-89B4-FC99360CD799_w1023_r0_s.jpg)
Паслухаць вечаровы канцэрт на Кургане славы, які месьціцца на ўскрайку гораду, было мала ахвочых. Перад сцэнай адначасна знаходзіліся 100−200 чалавек. Падзея была прымеркаваная да Дня вышыванкі. Аднак людзей у вышыванках не было відаць, а сувэніры са стужкі з арнамэнтам мала хто хацеў браць на ўваходзе.
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/433E1409-BD22-4A76-BF33-0DB3A401AE4D_w1023_r0_s.jpg)
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/66DC5C96-BFFA-4E81-B142-9500BA8FFAD1_w1023_r0_s.jpg)
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/BA6B83C5-EC67-4112-AFC7-3915F231B9FD_w1023_r0_s.jpg)
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/FF8401AF-28D6-4363-9C81-7B182D60EC6D_w1023_r0_s.jpg)
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/73FBCADE-FF65-44B0-9C2F-DF84A427E6D2_w1023_r0_s.jpg)
Апрача арганізатараў, артыстаў і міліцыянтаў, прыйшлі сем'і з малымі дзецьмі, жанчыны сярэдняга ўзросту. Супрацоўнікі ў цывільным сачылі за невялікай групкай маладзёнаў у адзеньні з нацыянальнай сымболікай, але не затрымлівалі іх.
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/13AB4723-8E83-44B8-B8E4-5DBAD9F35B22_w1023_r0_s.jpg)
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/42BEE330-B38A-45A9-9A5E-20B42747F457_w1023_r0_s.jpg)
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/2AE6EFC8-E3FF-4BE5-94C7-F8CC363904B5_w1023_r0_s.jpg)
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/031A57EC-9E38-4391-990E-A3805F7960C5_w1023_r0_s.jpg)
![З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці](https://gdb.rferl.org/D63332E3-571B-40F0-B608-537586365FE0_w1023_r0_s.jpg)
Бліжэй завяршэньня сьвяткаваньня прыехала каля тысячы чалавек, у тым ліку, чыноўнікі, прадстаўнікі арганізацыі «Белая Русь», фэдэрацыі прафсаюзаў, БРСМ, Чырвонага Крыжа. Удзельнікі імпрэзы засьпявалі гімн Беларусі. Дзень незалежнасьці скончыўся салютам.