Новости

Віктар Бабарыка створыць сваю партыю ці грамадскі рух

У Віктара Бабарыка, які прэтэндуе на прэзідэнцтва, ёсць планы па стварэнні партыі альбо грамадскага аб’яднання, паведамілі Hrodna.life ў штабе прэтэндэнта.

Аб падрабязнасцях і праграме партыі ў штабе пакуль не могуць распавесці больш.

Віктар Бабарыка — старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» ў 2000−2020 гг. 12 траўня 2020 года выйшаў са складу праўлення і звольніўся з пасады старшыні праўлення па ўласным жаданні. Абвясціў аб удзеле ў выбарах 12 траўня. 6 чэрвеня заявіў, што ўжо сабраў 100 000 подпісаў. Інтэрнэт-апытанні аддавалі Віктару Бабарыка першае месца з 50 і больш адсоткамі галасоў.

Зараз Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард праходзяць па крымінальнай справе. Віктару Бабарыка прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 235 (легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, учыненыя паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры), ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт 431 (Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры) КК РБ.

Эдуард Бабарыка абвінавачваецца па ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) КК РБ.

«Не идти на выборы — проголосовать за власть». Виктор Бабарико собрал на встрече 250 гродненцев

Штаб Віктара Бабарыка ініцыяваў кампанію «Честные люди». Яна накіравана на максімальны удзел грамадскасці ў працы выбарчых камісій і падліку галасоў.

«Нет опыта работы в избирательной комиссии». Как в Гродно выбрали тех, кто будет считать голоса на выборах

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024