У Гродне пачнуць выкарыстоўваць абраны брэнд горада. Раней гэтага не рабілі з-за пандэміі

Турыстычны брэнд, які выбралі ў канцы мінулага года, пачалі ўкараняць у гарадское асяроддзе. Малюнак брэнда з’явіцца на сувенірнай прадукцыі, на вопратцы і посудзе ў кавярнях. Таксама яго ўпішуць у структуры малых архітэктурных формаў горада, паведамляе youtube-канал «Гродна Плюс».

Існуючыя эскізы, распрацаваныя дызайнерамі, павесяць на білборды - ужо ёсць дамоўленасці. У горадзе ёсць каля дзесяці білбордаў, паведаміў «Гродна Плюс» Яўген Арадзь, начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама. Праект пачалі рэалізоўваць толькі цяпер праз эпідымалагічную сітуацыю.

Як турфірмы жывуць падчас пандэміі

Пасля каранавіруса турыстычная галіна ажывае. Апошнія пару месяцаў турфірмы Гродна жывуць за кошт унутранага турызму, паведаміў Яўген Ародзь. У далейшым плануюць рэалізоўваць план мерапрыемстваў на другую палову года.

У студзені-лютым 2020 года тэмпы росту экспарту турыстычных паслуг Гродна перавышалі 160%. Каранавірус, і крызіс, які рушыў за ім, па турыстычнай галіны ўдарылі ў першую чаргу. Межы пераважнай большасці краін былі зачыненыя, строгія каранцінныя меры звялі паток турыстаў да нуля.

Как выбирали брэнд города?

Турыстычны брэнд Гродна выбралі 24 кастрычніка ў гарвыканкаме. Усяго ў двух турах на суд журы і гараджан прапанавалі паўсотні прапаноў. Члены журы аддалі перавагу праекту Брэсцкай студыі «GRAFIT». Некаторыя гродзенцы былі незадаволеныя выбарам і патрабавалі скасаваць вынікі конкурсу або правесці яго яшчэ раз. Але гарадскія ўлады ад абранага брэнда не адмовіліся і прадставілі яго афіцыйна яшчэ ў снежні 2019 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024