Навіны

Памерлых з каранавірусам у Гродне хаваюць менш, але шмат нябожчыкаў «з падазрэньнем» на COVID-19

У адной з рытуальных агенцыяў Горадні ананімна С**бодзе расказалі пра пахаваньне людзей з каранавірусам.

«Калі ўлічваць, што дыягназы хаваюць, ня ставяць, то нічога не зьмянілася», — кажа супрацоўнік агенцыі, параўноўваючы ліпень з папярэднімі месяцамі.

Праўда, ён заўважыў: як на вуліцы пацяплела, нябожчыкаў з каранавірусам усё ж крыху паменела. Больш іх было ў красавіку і траўні. За апошнія 2−3 тыдні агульная колькасьць пахаваньняў зьменшылася, у тым ліку паменела людзей, якія хварэлі на запаленьне лёгкіх.

На горадзенскіх могілках

Калі ў нябожчыка быў COVID-19, у агенцыі гэта бачаць з таго, што цела да іх прыходзіць у гермэтычным пакеце. Такіх выпадкаў адзінкі — тры за лета ў гэтай рытуальнай службе. Супрацоўнік рытуальнай сфэры мяркуе, што папраўдзе «ковідных» памерлых болей, чым паводле афіцыйных папераў.

«Уся інфармацыя з моргаў трапляе ў Менск, і Менск дае распараджэньне: пісаць „каранавірус“ ці хваробы, якія спадарожнічаюць каранавірусу, ускладненьні. Такая статыстыка, іх не зразумееш», — разважае суразмоўца.

Здараецца, прыбывае нябожчык з падазрэньнем на каранавірус — прыкладам, станоўчы вынік тэсту прыходзіць толькі пасьля пахаваньня, або чалавек хварэў на пнэўманію з характэрнымі для каранавірусу сымптомамі. У такіх выпадках лекары «па-чалавечы» папярэджваюць супрацоўнікаў пахавальнага бюро, што хаваць такога нябожчыка небясьпечна, а супрацоўнікі бюро — сваякоў, каб не падыходзілі блізка да труны, не цалавалі нябожчыка на разьвітаньне. Лічба такіх памерлых «з падазрэньнем» ідзе на дзясяткі. Па словах суразмоўцы, гэта амаль усе нябожчыкі, хто прыбывае зь лякарняў.

Горадзенскі пахавальны дом, архіўнае фота

Дырэктар Горадзенскага пахавальнага дому Аляксандар Шэйтар расказаў БелаПАН, што памерлых з каранавірусам апошнім часам стала менш. Паводле яго, цягам усёй эпідэміі такіх нябожчыкаў былі адзінкі.

Па ягоных назіраньнях, гэта менш за 1% ад усёй колькасьці памерлых, што зьвяртаюцца ў пахавальны дом. Ён мяркуе, што схаваць дыягназ «каранавірус» немагчыма, бо калі ў пасьведчаньні аб сьмерці зашыфравана пішацца толькі асноўны дыягназ, які стаў прычынай сьмерці, то ў даведцы аб сьмерці пішуць усе іншыя захворваньні, якія яму спадарожнічалі. У ліпені яны хавалі толькі аднаго нябожчыка з каранавірусам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024