Яшчэ 167 беларусаў заразіліся COVID-19. Што галоўны санітарны ўрач вобласці кажа аб пандэміі

У Беларусі на 23 ліпеня зарэгістраваныя 66 688 (+167) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 59 439 (+378) пацыентаў, памерлі — 519 (+6), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 1 219 705 тэстаў.

Комплекс санітарна-супрацьэпідэмічных мер па папярэджанні завозу і распаўсюджвання COVID-19 на Гродзеншчыне спрацаваў эфектыўна, лічыць Мікалай Кендыш, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач вобласці. З сярэдзіны чэрвеня захворвальнасць зніжаецца — выздаравелых пацыентаў значна больш, чым інфікаваных.

Санслужба працягвае нагляд за гандлёвымі аб’ектамі, летнімі аздараўленчымі ўстановамі, дашкольнымі ўстановамі, арганізацыямі аховы здароўя, аб’ектамі бытавога абслугоўвання насельніцтва. З пачаткам навучальнага года ў зоне самай пільнай увагі будуць школы і іншыя ўстановы адукацыі.

Першачарговая ўвага санслужбы накіравана на захаванне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў там, дзе бывае шматлюдна і дзе існуе павышаны рызыка перадачы віруса. Гэта аб’екты гандлю, грамадскага харчавання і рынкі.

  • пры ўваходзе ў гандлёвыя памяшканні ўсталявалі дазатары з антысептыкам для апрацоўкі рук.
  • каля касаў на падлозе нанеслі разметку пра захаванне бяспечнай дыстанцыі — не менш за метр.
  • размясцілі рэкамендацыі пакупнікам у гандлёвых залах выкарыстоўваць індывідуальныя маскі.
  • у аб’ектах грамадскага харчавання адлегласць паміж сталамі павялічылі на паўтара-два метры.
  • увялі абавязковы штодзённы кантроль за станам здароўя работнікаў усіх гэтых аб’ектаў.
  • кандытарскія і хлебабулачныя вырабы, сухафрукты паступаюць у продаж толькі ў пакаванні.

Як не заразіцца каронавірусам на пляжы?

  • на пляжах размясцілі пункты, дзе можна памыць рукі.
  • ўсталявалі дазатары з антысептыкам.
  • людзей папярэджваюць аб захаванні дыстанцыі.
  • праводзіцца ўборка грамадскіх туалетаў з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў;
  • апрацоўваюцца дэзсродкам кантактныя паверхні гульнявога і фізкультурна-спартыўнага абсталявання, а таксама пракатнага абсталявання і інвентара пасля кожнага адпачывальніка.
  • абавязковая штодзённая ўборка тэрыторыі пляжу, ачыстка сметніц.

Ці бяспечна дзецям у летніх лагерах?

  • Сёлета ў аздараўленчых лагерах забяспечаны бязвыязны рэжым знаходжання дзяцей і супрацоўнікаў, якія з імі непасрэдна звязаныя.
  • Адмененыя бацькоўскія дні.
  • Дзецям кожны дзень вымераюць тэмпературу.
  • Прадугледзелі максімальнае іх размеркаванне пры пражыванні, прыёме ежы, правядзенні атрадных і іншых мерапрыемстваў.
  • Культурна-масавыя і спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы ў асноўным праводзяцца на адкрытым паветры.

248 чалавек пакараюць за невыкананне правілаў

Калі на прадпрыемствах і ў арганізацыях не выконваюць прадпісанні, кіраўнікам накіроўваюць рэкамендацыі і правяраюць, што змянілася.

Суб’ектам гаспадарання выдалі больш двух з паловай тысяч такіх рэкамендацый. Калі не прымаюцца меры або парушаюцца паўторна, да кіраўнікоў і адказных работнікаў прымяняюцца больш строгія меры. Да адміністрацыйнай адказнасці, да прыкладу, прыцягнутыя 248 чалавек.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024