Па выніках маніторынгу Media IQ у чэрвені 2020 Hrodna.life быў адным з самых прафесійных мясцовых медыя.

У маніторынгу Media IQ ў блоку «Выкананне стандартаў журналістыкі ў навінах» праходзіць маніторынг дзесяці вядомых рэгіянальных выданняў. У маніторынг кожны будні дзень у чэрвені траплялі тры грамадска значныя навіны.

Ацэньвалася захаванне пяці стандартаў: пэўнасць, дакладнасць, аддзяленне меркаванняў ад фактаў, баланс меркаванняў, паўната інфармацыі; таксама фіксавалася прапаганда і маніпуляцыя.

Hrodna.life па выніках маніторынгу атрымаў 4,82 з 5 магчымых балаў. Вынік палепшыўся — у лютым мы атрымалі 4,68 з 5 балаў.

Вынікі палепшыліся таксама ў іншых незалежных рэгіянальных медыяў. Лідарам паводле выканання журналісцкіх стандартаў стала «Рэгіянальная газета».

Hrodna.life - сярод найлепшых рэгіянальных СМІ Беларусі: наш рэйтынг MediaIQ за апошні квартал вырас

Як адзначылі аўтары маніторынгу, тэма выбараў практычна не паўплывала на колькасць зафіксаваных выпадкаў парушэння стандартаў інфармацыйнай журналістыкі, выкарыстання маніпуляцыі і прапаганды ў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.

Віншуем калег з іншых рэгіянальных рэдакцый з высокай ацэнкай іх працы.

Глядзіце таксама: Які вынік атрымала рэдакцыя Hrodna.life у маніторынгу ў лютым 2020

Для Hrodna.life гэта не першая адзнака за прафесіяналізм і якасць. У лістападзе 2019 года нас назвалі найлепшым рэгіянальным сайтам Беларусі на конкурсе Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы.

Мы і далей будзем цяжка працаваць, каб даваць вам самыя якасныя і цікавыя матэрыялы пра Гродна і гродзенцаў, а таксама пра важныя падзеі ў рэгіёне і свеце.

Калі для вас гэта важна, калі ласка, падтрымайце Hrodna.life фінансава праз платформу Talaka або іншыя платформы.

Каб атрымліваць штодзённа ўсе навіны і артыкулы Hrodna.life на сваю паштовую скрыню, вы можаце падпісацца праз форму ніжэй.