Навіны

На гродзенскую пенсіянерку Станіславу Дамшэль склалі новы пратакол — за налепку на планшэце

Пэнсіянэрку з Горадні Станіславу Дамшэль вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на Дзень Рэспублікі. Прычынай аказалася налепка на ейным пляншэце з надпісам «Страна для жизни», піша «Радыё С**бода».

Паводле адміністрацыйнага пратаколу, Станіслава Дамшэль парушыла закон у першай палове дня 3 ліпеня на Кургане Славы ў Горадні. Увечары побач з Курганам Славы ладзілася афіцыйнае сьвяткаваньне Дня Рэспублікі.

Згода з дакумэнтам, які атрымала Дамшэль, яна 3 ліпеня «прымала ўдзел у масавым мерапрыемстве — пікетаваньні», «публічна выказвала свае грамадзка-палітычныя інтарэсы ў падтрымку кандыдата ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Ціханоўскай С.В. з выкарыстаньнем пляншэта з наклейкай на вокладцы „Страна для жизни“».

Станіслава Дамшэль — справа

Як расказала Станіслава Дамшэль, яна ў выходны дзень шпацыравала каля Кургана Славы. Яе пазналі жанчыны, якія праходзілі міма, і прапанавалі сфатаграфавацца разам. Пра Дамшэль пісалі мэдыя, калі яе аштрафавалі за дробнае хуліганства на пікеце Ціханоўскай 29 траўня, разьмяшчалі ейнае фота ў сеціве.

Станіслава Дамшэль

Сваёй віны жанчына не прызнае. Кажа, што не пікетавала, а проста сфатаграфавалася зь мінакамі.

Суд над Станіславай Дамшэль прызначылі на 14 жніўня.

Чытайце таксама:
Гродзенскай пенсіянерцы, якую судзілі за хуліганства, грошы на штраф сабралі за ноч

У Брэсце з’явілася графіці з 81-гадовай гродзенкай Галінай Філіпаўнай, па якой прайшоўся прэзідэнт

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024