Пэнсія Станіславы Дамшэль складае 268 рублёў, на штраф за «хуліганства» ёй трэба аддаць дзьве пэнсіі. Але грошы на штраф за некалькі гадзін сабралі неабыякавыя людзі, піша «Радыё С**бода».

Гродзенка Станіслава Дамшэль прыйшла на пікет для збору подпісаў у Горадні. Яе асудзілі за хуліганства 25 чэрвеня.

«Цікава даведацца, каго я прыбіла»

63-гадовая Станіслава Дамшэль прысутнічала на тым самым пікеце на Савецкай плошчы ў Горадні 29 траўня, калі затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага і паплечнікаў. Яна стаяла побач зь месцам, дзе адбылася тузаніна, і, па ейных словах, міліцыянт «упаў да яе ног».

Чытайце таксама: У Гродне прайшла чарговая акцыя салідарнасці: некалькі чалавек затрымалі

Праз паўтара тыдня да яе дадому прыйшлі міліцыянты і паведамілі, што ў дачыненьні да пэнсіянэркі вядзецца адміністрацыйны працэс за дробнае хуліганства. Яна не пускала іх дадому праз карантын і размаўляла з балькона.

Станіслава Дамшэль
Станіслава Дамшэль

Гродзенца Уладзіміра Навуміка, якога затрымалі з Ціханоўскім, будуць судзіць па відэасувязі

«Цікава даведацца ў міліцыі, каго я прыбіла: міліцыянта, які застаўся валяцца на асфальце, ці таго, які ўцякаў ад свайго ляжачага прыяцеля… Вы ведаеце такіх бабак, якія ўсё жыцьцё нармальна жылі і ў 63 гады сталі хуліганкамі?» — разважала раней Станіслава.

«Трох апамаўцаў здолела адштурхнуць»

Разгляд яе справы прайшоў у судзе Ленінскага раёну Горадні 25 чэрвеня. Жанчына ўдзельнічала ў ім праз скайп, бо знаходзілася на самаізаляцыі. Дамшэль абвінавацілі ў тым, што яна торгала за ручку мікрааўтобуса, у якім сядзеў затрыманы Ціханоўскі, біла рукой па шкле, хапала людзей за рукі.

Як патлумачыла Станіслава, яна сапраўды была побач з мікрааўтобусам. Але той наехаў чалавеку на нагу, таму людзі паблізу рознымі жэстамі пачалі папярэджваць, што далей ехаць ня варта.

«Мне сказалі, што я трох апамаўцаў здолела адштурхнуць, бо яны мяне адцягвалі ад машыны. Разумееце, якая я моцная жанчына? Шэсьцьдзесят тры гады. Я хапаю мужыкоў за адзеньне. Я ж ня гэтая, за 120 эўра, якая хапала Ціханоўскага», — абураецца Станіслава.

Сваю віну ў судзе пэнсіянэрка не прызнала. Яе аштрафавалі на 540 рублёў.

«Як Лукашэнка можа называць яго народцам?»

Унучка Станіславы Ангеліна арганізавала збор грошай на аплату штрафу бабулі, бо «ўсе павінны пра яе ведаць». Як кажа жанчына, унукі прыязна пасьмейваюцца, што бабуля стала хуліганкай. Да таго ж пэнсія Станіславы складае 268 рублёў. На штраф трэба аддаць дзьве.

View this post on Instagram

А вы помните историю про мою бабушку-хулиганку? ⠀ Естественно, её не оставили в покое после первого визита милиции домой, ведь 63 летняя женщина — особо опасный преступник, которого надо наказать! Сегодня состоялся онлайн суд по её делу, в результате которого её осудили по статье 17.1 и дали штраф в размере 20 базовых величин. ⠀ Сначала обвиняли в нападении на сотрудника милиции во время мирного пикета по сбору подписей за Тихановскую в Гродно, но, видимо, поняли, что это дохлый номер, потому что вся страна видела, что это не так. И в конечном итоге предъявили обвинение за то, что она препятствовала проезду милицейской машины (это был обычный синий бус без каких-либо знаков, свидетельствующих о том, что это милиция). Якобы бабушка дёргала за ручку священной неприкосновенной машины и стучала рукой по стеклу. Этот бус наехал на ногу одному из участников пикета, который закричал от боли, и бабушка пыталась обратить внимание водителей, действительно совершая вышеописанные действия. ⠀ На суде присутствовали «жертвы», пострадавшие от бабушкиных действий. Два милиционера, скрывавшие свои лица масками до бровей или головными уборами. И ещё три написали на неё письменные заявления, в которых говорили о том, что втроём оттаскивали от машины эту буйную нарушительницу порядка. ⠀ Итог: штраф в размере 540 белорусских рублей пенсионерке, пенсия которой составляет 260 рублей в месяц. Если вы не равнодушны к ситуации, и в целом к тому, что сейчас происходит, вы можете помочь в сборе средств или в распространении этой информации. А также можно лично поддержать Станиславу, написав ей @modnoe_viazanie ⠀ upd: УРА! МЫ СОБРАЛИ НЕОБХОДИМУЮ СУММУ МЕНЬШЕ, ЧЕМ ЗА СУТКИ! ЭТО НЕВЕРОЯТНО! СПАСИБО КАЖДОМУ ИЗ ВАС! С П, А С И Б О !

A post shared by Ангелина Ковалёва (@angelina__kovaliova) on

«Сабралі за ноч, уяўляеце? Спаць не давалі, так ляцелі грошы мне», — радасна кажа гродзенка.

Яна мае акаўнт у Instagram і чытае ўсе словы падтрымкі, якія ёй пішуць.

«Я ня зьдзіўлена. Я ведала, што ў нас добры народ. Столькі добрых словаў людзі пішуць. Я ў захапленьні ад нашых людзей. Яны — сапраўдны народ, за які абсалютна ня сорамна. Як Лукашэнка можа называць яго народцам?» — разважае Станіслава.

Яна лічыць, што ёй далі штраф, каб запужаць. Прызнаецца, што не спужалася, а ў людзей такія суды выклікаюць адваротную хвалю — падтрымкі.

«Запужаць народ цяпер штрафамі, суткамі яны ня здолеюць. Навошта ім гэта рабіць? Не чапайце вы гэтых людзей! Хочуць яны нармальнага жыцьця, іншага. Дайце ім жыць!» — эмацыйна кажа пэнсіянэрка.

Чытайце таксама:
«Досведу працы ў выбарчай камісіі няма». Як у Гродне абіралі, хто будзе лічыць галасы на выбарах

«Каб міліцыянт апынуўся на зямлі ў прававой дзяржаве?» Кіраўнік «Белай Русі» ў Гродзенскай вобласці - пра фальсіфікацыі, рэйтынг прэзідэнта і затрыманне Ціханоўскага