7 жніўня 2020 года на першым энергаблоку Беларускай АЭС пачалася загрузка ядзернага паліва. У актыўную зону рэактара загрузілі першую цеплавыдзяляльную зборку (ЦВС) са свежым ядзерным палівам. Да канца месяца загрузяць 163 цеплавыдзяляльныя зборкі.
Пасля загрузкі паліва рэктар будзе выведзены на мінімальна кантраляваны ўзровень (1% магутнасці), з правядзеннем адпаведных даследаванняў. З гэтага моманту рэактар набывае статус ядзернай энергетычнай устаноўкі. Пасля пацверджання надзейнасці і бяспекі працы энергаблока на праектных параметрах пачнецца этап энергетычнага пуску, падчас якога блок упершыню будзе ўключаны ў энергетычную сетку.
«Рэспубліка Беларусь стала ўладальнікам блока, пабудаванага па самым сучасным тэхналогіям пакалення „3+“. Рэферэнтнасць гэтай тэхналогіі ўжо пацверджана эксплуатацыяй аналагічных энергаблокаў на тэрыторыі Расіі. Яны адказваюць усім „постфукусімскім“ патрабаванням бяспекі, усе місіі МАГАТЭ прызналі іх надзейнасць. Для нас вельмі важна, што першы замежны блок ВВЭР-1200 Мы пабудавалі менавіта ў Рэспубліцы Беларусь, брацкай для нас краіне», — адзначыў генеральны дырэктар Расатама Аляксей Ліхачоў.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…