Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

"Прамая пагроза нацбяспецы". Літва адправіла Беларусі ноту пратэсту праз загрузку паліва на АЭС - Hrodna.life - навіны Гродна

Літва рашуча асуджае пачатак загрузкі ядзернага паліва ў рэактар ​​небяспечнай Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы. Пра гэта гаворыцца ва ўручанай Мінску ад МЗС Літвы 7 жніўня ноце пратэсту, піша Delfi.ru са спасылкай на МІД.

Дзеянні Беларусі парушылі прынцыпы адкрытасці, празрыстасці і добрасуседства, лічаць у Літве. Дзейнасць АЭС з-за блізкасці да сталіцы Літвы Вільні, нявырашаных праблем ядзернай бяспекі і невыканання бяспекі ў час будаўніцтва ўяўляе прамую пагрозу для нацыянальнай бяспекі Літвы, яе навакольнага асяроддзя і насельніцтва, гаворыцца ў ноце.

6 жніўня міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус пагаварыў па тэлефоне з Вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем аб запланаваным запуску АЭС у Беларусі, піша T*T.BY. Лінкявічус падкрэсліў, што Літва разлічвае на актыўны ўдзел інстытутаў ЕС. Пытанне пра БелАЭС таксама абмяркоўвалася з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам.

— Выкананне нормаў ядзернай бяспекі і экалагічных патрабаванняў важна як для Літвы, так і для Беларусі. Гэта не толькі двухбаковая праблема, але і праблема рэгіёну і ЕС, як неаднаразова заяўлялі лідэры ЕС. У гэтых пытаннях няма месца кампрамісаў, і мы не бачым магчымасці дасягнуць дамоўленасці з Беларуссю, — сказаў міністр.

Літва заклікала Беларусь прыпыніць запуск АЭС, пакуль не будуць выкананыя рэкамендацыі стрэс-тэстаў ЕС, і ў поўнай меры супрацоўнічаць з міжнароднымі арганізацыямі для забеспячэння неабходнай ядзернай бяспекі і абароны.

7 жніўня на першым блоку БелАЭС пачалася загрузка ядзернага паліва.