Новости

Аўтазак урэзаўся ў машыну гродзенца. Той выйшаў разабрацца, а яму зламалі два рабры

Аўтазак зачапіў аўтамабіль гарадзенца. Ён выйшаў з машыны высветліць, што адбылося, але яго схапіў АМАП. Мужчыну затрымалі і прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля нечакана выпусціці са зламанымі рэбрамі і «меткай».

Гродзенец Аляксандр Вараб’ёў не ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 11 жніўня. Ён ехаў да сваёй маці на Суворава.

— Тата быў за стырном. Кола было заблакавана, каб аб’ехаць, ён праязджаў праз філармонію. Як раз туды пачалі з’язджацца аўтазакі, БТР і бусікі з АМАПам. Аўтазак заязджаў і зачапіў яго машыну, — распавяла дачка Яна са слоў відавочцаў.

Чытайце таксама: Руслана Кулевича неожиданно освободили из изолятора

Аляксандр выйшаў з машыны, не заглушыўшы рухавік, каб паглядзець, што адбываецца. У гэты час АМАП пачаў затрымліваць людзей.

Яго за рукі за ногі ўзялі і загрэблі ў аўтазак. Ён адтуль патэлефанаваў маці і сказаў «Мяне скруцілі, я ў аўтазаку». Ён нават не паспеў дастаць ключ і выключыць фары.

Калі Яна забірала машыну, тая была заведзеная і стаяла пасярод дарогі. Відавочцы выклікалі ДАІ. У аўтамабілі разбіта задняя фара, дзірка ў крыле. Верагодна, Аляксандр прыехаў у РАУС без абутку. «Бо ён тэлефанаваў маці і сказаў «красовак шкада», — сказала Яна.

Ад сутыкнення з аўтазакам аўтамабіль гродзенца атрымаў пашкоджанні

Зламалі два рабры і паставілі пазнаку

12 жніўня Яне стала вядома, што бацьку пасля затрымання павезлі ў Кастрычніцкі РАУС. Яму прысудзілі 10 сутак арышту. Дзе ён іх адбывае, Яне не паведамілі. Перадачу не прынялі праз «эпідэміялагічную абстаноўку».

13 жніўня Аляксандра нечакана выпусцілі. У яго зламаныя два рабры. Ці будуць скардзіцца на дзеянні міліцыі, сям’я пакуль не вырашыла. Аляксандра «пазначылі», бо размаўляў на беларускай мове — на руцэ ў яго застаўся знак крыжа.

Пазнака за беларускую мову
Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024