Перад вечным агнём у парку Жылібера каля 12:00 сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, з іх каля 20 мужчын — у блакітных берэтах і цяльняшках. Мужчыны стаялі з расцяжкамі «Мы з народам» і эмблемамі ваеннай разведкі і ПДВ. Па іх словах, яны выйшлі паказаць, што народ адзіны.

— Мы засталіся неабыякавыя да ўсяго і вырашылі сабраць хлопцаў, якія служылі ў выведцы, у ВДВ, паказаць, што мы з народам. Заўсёды былі на перадавой, — сказаў журналісту Hrodna.life Юры. Ён служыў у 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння, у Мар'інай Горцы, цяпер — у запасе.

"Народ біць дакладна не пойдзем". Дэсантнікі выйшлі на вуліцы Гродна
"Народ біць дакладна не пойдзем". Дэсантнікі выйшлі на вуліцы Гродна

— Мы за мір! Мы давалі прысягу на вернасць народу, — патлумачыў Hrodna.life Аляксандр. Прозвішча ён, як і Юрый, назваць адмовіўся — мужчыны не ўпэўненыя ў сітуацыі і баяцца пераследу. — Трэба паказаць, што народ адзіны. У нас ёсць сваё меркаванне, няхай нам не затыкаюць рот, няхай прыслухаюцца. Любымі спосабамі трэба мірна ўсё гэта вырашаць.

— Пазаўчора-ўчора выходзілі жанчыны, паказалі, што ў нас ёсць сапраўдныя жанчыны, сёння мы паказалі, што ў нас ёсць сапраўдныя мужчыны, — падключыўся да размовы трэці мужчына ў цяльняшцы.

Нагадаем, што да гэтага тры дні гродзенкі шыхтаваліся ўздоўж вуліц горада з кветкамі ў руках, іх былі тысячы.

Дэсантнікі супраць фальсіфікацый

Мужчыны перад паркам распавялі, што хочуць, каб прэзідэнт быў легітымны, той, каго абраў народ: «Хочам, каб не было падставаў, фальсіфікацый. Хочам сумленных выбараў у нармальнай дзяржаве — а мы лічым, што ў нас нармальная дзяржава. Ёсць разумныя людзі, ёсць афіцэры, якія павінны пайсці на перадачу ўлады».

"Народ біць дакладна не пойдзем". Дэсантнікі выйшлі на вуліцы Гродна
"Народ біць дакладна не пойдзем". Дэсантнікі выйшлі на вуліцы Гродна
Мужчыны прыйшлі з сем’ямі

Дэсантнікі Гродна збіраюцца выходзіць на мірныя акцыі кожны дзень, пакуль не памяняецца ўлада. Лічаць, што падтрымка прадпрыемстваў і працяглыя страйкі вельмі важныя.

— Мы не згодныя з вынікамі выбараў, з тым, што мірных жыхароў збівае АМАП. Пытанне да ўладаў - за што? Калі выклічуць з запасу, народ біць дакладна не пойдзем, — сказаў гарадзенец, які служыў у Брэсце ў 38-й дэсантна-штурмавой брыгадзе. Ён таксама папрасіў не называць прозвішча, бо баіцца пераследу.

Некаторыя мужчыны прыйшлі на акцыю з сем’ямі і нават з хатнімі гадаванцамі. Машыны, якія праязджалі міма, сігналілі.

"Народ біць дакладна не пойдзем". Дэсантнікі выйшлі на вуліцы Гродна
Адзін з удзельнікаў узяў з сабой сабаку

Разам з дэсантнікамі стаялі жанчыны ў чорным і мужчына з таблічкай — такой, як шыльды з назвамі вуліц на дамах. На ёй было прозвішча Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў 10 жніўня ў Мінску ў час пратэстаў.

"Народ біць дакладна не пойдзем". Дэсантнікі выйшлі на вуліцы Гродна
Гродзенцы прапаноўваюць назваць вуліцу ў гонар загінулага ў Менску пратэстоўцы

Асноўная прычына смерці Аляксандра — адкрытая рана грудной клеткі, ён памёр ад страты крыві. 15 жніўня прайшло пахаванне, і на месцы яго гібелі сабраліся дзясяткі тысяч людзей. Мужчыне было 34 гады, у яго засталася 3-гадовая дачка. У МУС заяўлялі, што Тарайкоўскі хацеў кінуць выбуховае прыстасаванне ў сілавікоў, але яно выбухнула ў яго ў руцэ, з-за чаго мужчына і памёр. Аднак відавочцы распавядалі, што ў мужчыны ў руцэ нічога не выбухала. Гэта не адзіная ахвяра ў Беларусі.

«Мы мяркуем назваць вуліцу ў гонар хлопца, якога расстралялі ва ўпор», — патлумачыла гарадзенка Алёна.

На зямлі перад імі стаялі запаленыя лампады.

"Народ біць дакладна не пойдзем". Дэсантнікі выйшлі на вуліцы Гродна
"Народ біць дакладна не пойдзем". Дэсантнікі выйшлі на вуліцы Гродна

Чытайце таксама: