Навіны

Медыкі: жанчыны, згвалтаваныя АМАПам, у бальніцы Гродна не паступалі

Згвалтаваныя жанчыны паступаюць у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Гродна (БХМД) альбо ў чацвёртую клінічную бальніцу. Абедзве ўстановы аховы здароўя паведамілі «Гродна Плюс», што такіх выпадкаў з 9 жніўня не было.

З 9 па 20 жніўня ў БХМД і 4 клінічную бальніцу, ва ўсе гінекалагічныя стацыянары Гродзенскай вобласці не было ні аднаго звароту жанчын з нагоды згвалтаванняў, паведаміла Людміла Бут-Гусаім, намеснік галоўнага лекара БХМД.

У бальніцу паступіла збітая цяжарная дзяўчына, якая пазней страціла дзіця, паведамлялі ў СМІ і сацсетках. Лекары абвяргаюць: 17 жніўня яе выпісалі з дыягназам «прагрэсавальная цяжарнасць».

 — У яе дыягнаставана цяжарнасць малога тэрміну да 4 тыдняў. Яна выпісана з прагрэсавальнай цяжарнасцю. У яе была апаплексія яечніка, якая скончылася прыпяканнем лапараскапічным. Пацвердзілася, што цяжарнасць развіваецца. Ні аднаго следу ні пабояў, ні ўдараў, ні сінякоў у гэтай жанчыны не было. Сам факт удараў жанчына адмаўляе і подпіс стаіць яе, — сказала Людміла Бут-Гусаім.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024