Новости

«З прыняццем самых жорсткіх мераў». Візіт у Гродна Лукашэнка пачаў з праверкі палігона

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Гродна. Яго візіт пачаўся з палігона пад Гожай. 21 жніўня ён выказаўся пра небяспеку захопу Гродзенскай вобласці сіламі НАТО і сваё рашэнне пракантраляваць вучэнні.

Лукашэнку даложаць пра задуму комплекснага тактычнага вучэння, якое пройдзе з 28 па 31 жніўня на Гродзенскім кірунку. Мяркуецца, што 22 жніўня ён наведае раён засяроджвання 52-га танкавага батальёна, пункт кіравання ракетнага і рэактыўнага дывізіёнаў, а таксама пункт пастаяннай дыслакацыі механізаванай брыгады, інфармуе Міністэрства абароны.

А. Лукашэнка на Гожскім палігоне

«Як мы і меркавалі, усё ідзе па плане каляровых рэвалюцый з узбуджэннем ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне. Арыгінальнасць і адметнасць сітуацыі складаецца ў тым, што падлучаны знешні фактар, што бывае не заўсёды. Звычайна яны раскручваюць ўнутры, зрынаюць дзейную ўладу. Але паколькі ўлада ў нас на месцы, жорстка супраціўляецца (і не толькі супраціўляецца, але і кантралюе сітуацыю), падключылі знешні фактар​», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Лукашэнка даў даручэнне міністру абароны і камандзіру Заходняга аператыўнага камандавання прыкласці ўсе намаганні, каб «абараніць перш за ўсё заходнюю жамчужыну Беларусі з цэнтрам у Гродна». «З прыняццем самых жорсткіх мер па абароне тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны», — падкрэсліў ён.

Яшчэ раніцай з вуліц горада пачалі эвакуіраваць машыны.

Фота: «АвтоГродно»

«На Фолюшы ачапляюць ўсе паркоўкі і забараняюць паркавацца ля вайсковай часткі. На старым КПП знаходзіцца некалькі брыгад ДАІ, якія кантралююць усіх, хто ўязджае і выязджае са двароў», — паведаміў чытач Hrodna.life ноччу.

Ад машын ачышчаны вуліцы Соламавай, Вясенняя, Фестывальная. Паводле наяўнай інфармацыі, Аляксандр Лукашэнка наведае 22 жніўня адно з «праблемных» прадпрыемстваў горада. Магчыма, ён выступіць і на мітынгу на плошчы Леніна, які адбудзецца сёння ў 14.00. Туды запрашаюць абсалютна ўсіх гараджан, піша autogrodno.by.

Таксама апошнія два дні ў Гродне з’явілася вялікая колькасць машын са схаванымі ці знятымі нумарнымі знакамі і афіцыйнымі сцягамі Беларусі, высунутымі з вокнаў, піша «АвтоГродно».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024