Беларусы ў добраахвотным парадку прымуць удзел у трэцім этапе выпрабаванняў расійскай вакцыны ад каранавіруса, дамовіліся падчас званка 24 жніўня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Таксама Беларусь стане першай краінай, куды будзе пастаўлена дадзеная вакцына.

Таксама Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі «сітуацыю ўнутры нашай краіны і на знешнім контуры, асабліва на заходнім кірунку», паведаміў Telegram-канал «Пул первого».