Курс продажу долара банкамі перайшоў псіхалагічную адзнаку ў 3 рублі. Па гэтым курсе амерыканскую валюту можна купіць у Тэхнабанку і Франсабанку ў Брэсце, >піша «Наша Н**а». Паглядзелі, колькі каштуе валюта ў Гродне.

Еўра ў Брэсце ў Франсабанку прадаецца за 3,5 рубля, а ў Тэхнабанку — 3,45 рубля.

У Гродне банкі прадаюць долар па курсе ад 2,695 рублёў у Парытэтбанку да 2,735 у Ідэя банку. Самы выгадны курс куплі долара банкамі - 2,685 рубля (Абсалютбанк, БНБ-Банк, РРБ-банк і Тэхнабанк), самая нізкая цана куплі долараў у Гродне — 2,63 рубля.

Еўра гродзенцам банкі прадаюць мінімум за 3,185 рубля (Парытэтбанк), максімальная кошт — 3,22 рубля. Найбольшы курс для куплі банкамі еўра — 3,165 рубля (Тэхнабанк, БНБ-банк), найменшы — 3,07 (Банк Решение).

На таргах 26 жніўня долар дайшоў да 2,6483 рубля, еўра — да 3,1286.

Да жніўня буйны рост курса долара адбыўся ў сакавіку, яго звязвалі з пандэміяй.